Аб аздараўленні насельніцтва Магілёўскай вобласці за 1-й квартал 2019 года

29-Красавіка-2019
У 1-м квартале 2019 года ў Магілёўскай вобласці па пуцёўках, набытым Рэспубліканскім цэнтрам па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і рэспубліканскага бюджэту, аздароўлена 5104 чалавека.
З выкарыстаннем сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне прайшлі 1564 чалавека, у тым ліку 825 дзяцей.
За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту аздароўлена 4 інваліда і ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны і 9 чалавек, прыраўнаваных да іх па льготах, 710 чалавек з ліку непрацуючых пенсіянераў і інвалідаў па лініі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, 38 прадстаўнікоў сілавых ведамстваў, 62 дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў у суправаджэнні бацькоў.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый" санаторна-курортным лячэннем і аздараўленнем скарысталіся 2718 дзяцей і падлеткаў, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС, з іх - 2662 чалавека ў складзе арганізаваных груп , 54 дзіцяці ад 3 да 6 гадоў у суправаджэнні аднаго з бацькоў. Дзеці атрымлівалі аздараўленне і лячэнне ў 19 здраўніцах, размешчаных як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі. 55 дзяцей і падлеткаў скарысталіся санаторна-курортным лячэннем у санаторыі "Беларусь" (г. Сочы), 86 - у санаторыі "Белая Русь" (г. Туапсе).