Аб зімовых вакацыях у аздараўленчых прышкольных лагерах Гродзенскай вобласці

20-Снежня-2020
У перыяд зімовых канікул для школьнікаў Гродзенскай вобласці плануецца арганізаваць працу аздараўленчых прышкольных лагераў. У іх адпачнуць 2550 хлопчыкаў і дзяўчынак.
У лагеры са спартовым ухілам у Іўеўскім раёне па просьбе дзяцей выхавацелямі будуць працаваць толькі педагогі-мужчыны, якія арганізуюць для школьнікаў максімум спартыўных мерапрыемстваў. Так педагогам-гісторыкам запланаваны гістарычны квэст па лясных сцяжынках, педагогам-псіхолагам - займальныя трэнінгі.
Шматпрофільныя ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў працы з аздараўленчымі лагерамі прадугледзелі дыстанцыйныя формы працы: онлайн-квэсты, віртуальныя экскурсіі, інтэрактыўныя гульні, конкурсы, майстар-класы па вырабе сувеніраў.
Для пазнавальнага і вясёлага правядзення часу прапануецца наведванне сядзіб Дзеда Мароза, гульнявыя праграмы на свежым паветры, удзел у дабрачынных ранішніках у рамках акцыі "Нашы дзеці".