Аб выніках працы санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях Віцебскай вобласці за першае паўгоддзе 2021 года

14-Ліпеня-2021
Санаторна-курортнымі і аздараўленчымі арганізацыямі вобласці ў першым паўгоддзі 2021 года аздароўлена 47388 чалавек, у тым ліку 5721 замежны грамадзянін.
Выручка ад рэалізацыі паслуг вырасла на 60% да адпаведнага перыяду мінулага года. Запаўняльнасць санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый склала 71,5%, што на 11,6% вышэй за паказчык аналагічнага перыяду 2020 года. Экспарт паслуг адпаведна вышэй паказчыкаў мінулага года на 20%.
У мэтах павышэння эфектыўнасці працы санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый, забеспячэння іх стабільнай работы і загрузкі ў перыяд пандэміі ў санаторыях вобласці распрацаваны гнуткія сістэмы зніжак. На пастаяннай аснове дзейнічаюць выгадныя цэнавыя прапановы (зніжкі, акцыі, бонусы).
Распрацаваны аздараўленчыя пуцёўкі з медыцынскімі праграмамі: «Здаровая скура», «Стройная постаць», «Тыдзень без аўтамабіля», «Адпачні!», «Шакаладныя мроі". Карыстаюцца попытам спецыяльныя праграмы для мужчын. Запатрабаваныя медыцынскія праграмы па аздараўленні лёгкіх для асоб, якія перанеслі вострыя пнеўманіі (у тым ліку асацыяваныя з Covid-19) і іншыя вострыя захворванні органаў дыхання.
Актыўна развіваюцца і ўкараняюцца касметычныя і SPA-працэдуры, якія карыстаюцца павышаным попытам у адпачывальнікаў. Для гэтых мэтаў медперсанал праходзіць адмысловую перападрыхтоўку, закупляюцца спецыялізаваныя апараты і абсталяванне, касметычныя сродкі.
Для больш камфортнага знаходжання адпачывальнікаў у санаторна-курортных арганізацыях вобласці адкрыты міні-пральні, цырульні, пункты пракату спартыўнага абсталявання і прадметаў для актыўнага адпачынку. Распрацаваны цікавыя экскурсійныя маршруты для азнаямлення грамадзян з культурай і гісторыяй Беларусі.
У здраўніцах вобласці пастаянна вядзецца работа па забеспячэнню бяспечнага знаходжання насельніцтва на санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні, у тым ліку з улікам эпідэмічнай сітуацыяй. Распрацаваны і ўзгоднены з цэнтрамі гігіены і эпідэміялогіі алгарытмы дзеянняў на выпадак выяўлення пацыентаў з коронавирусной інфекцыяй.
Ўласнікамі здраўніц Віцебскай вобласці ў мэтах забеспячэння паступальнага развіцця сістэмы санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення насельніцтва асаблівая ўвага надаецца ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы і павышэнню эфектыўнасці яе выкарыстання, набываецца сучаснае медыцынскае абсталяванне, праводзяцца бягучыя і капітальныя рамонты жылых карпусоў і вытворчых памяшканняў, добраўпарадкоўваецца тэрыторыя. На гэтыя мэты ў першым паўгоддзі выдаткавана 5966,4 тысяч рублёў.
І ў далейшым работа па нарошчванню аб'ёмаў ад рэалізацыі паслуг і прыцягненню грамадзян на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне будзе працягнутая.