Удзел у міжнароднай выставе MITT 2023

21-Сакавіка-2023

З 16 па 18 сакавіка ў Маскве прайшла Міжнародная выстава турызму і індустрыі гасціннасці. Турыстычныя кампаніі з усяго свету, рэгіёны і краіны, штогод прэзентуюць свае прадукты і паслугі на гэтай міжнароднай дзелавой пляцоўцы.

Санаторна-курортныя арганізацыі Гродзенскай вобласці прынялі актыўны ўдзел у выставе. На Нацыянальным стэндзе Рэспублікі Беларусь у рамках стэнда Гродзенскага абласнога ўпраўлення спорту і турызму былі прадстаўлены санаторыі "Азёрны", "Энергетык", "Жамчужына", "Нёман-72", "Радон", "Парэчча", "Вясёлка".

Напярэдадні пачатку выставы, у Дзелавым і культурным цэнтры Пасольства Рэспубліка Беларусь праведзена прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Гродзеншчыны. Адмысловая ўвага была нададзена аздараўленчаму і медыцынскаму турызму.

У ходзе выстаўкі праведзены сустрэчы з пастаяннымі партнёрамі і заключаны пагадненні аб супрацоўніцтве з новымі, інфармаваны зацікаўленыя асобы аб магчымасцях санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення ў здраўніцах вобласці.