Урачысты старт летняй аздараўленчай кампаніі 2023 года ў Брэсцкай вобласці

16-Чэрвеня-2023

Летнія канікулы для школьнікаў - доўгачаканы, бесклапотны і насычаны падзеямі час. Гэты час, калі многія дзіцячыя мары, планы ператвараюцца ў жыццё і прыносяць незабыўныя ўражанні. Адзін з выдатных варыянтаў арганізацыі вольнага часу дзяцей - гэта аздараўленчы лагер. Жыццё ў дзіцячых лагерах насычанае, поўнае падзей, новых знаёмстваў і сустрэч. Асноўная мэта арганізацыі аздараўленчых лагераў - не толькі стварэнне ўмоў для паўнацэннага адпачынку, але і ўсебаковае развіццё творчых здольнасцей дзяцей, іх патрыятычнага выхавання.

У перыяд летніх канікулаў у вобласці ў аздараўленчых лагерах плануецца аздаравіць 63,5 тысячы дзяцей, у тым ліку з кругласутачным знаходжаннем - 21,5 тысячы. Будуць функцыянаваць больш за 900 лагераў розных тыпаў.
На патанненне кошту пуцёвак у лагерах Брэсцкай вобласці з рэспубліканскага бюджэту выдаткавана 9,2 млн. рублёў. Акрамя таго, прадугледжана 702,6 тыс. рублёў сродкаў мясцовага бюджэту на патанненне кошту пуцёвак у аздараўленчыя лагеры для дзяцей работнікаў бюджэтнай сферы, даплату да поўнага кошту пуцёвак для сацыяльна-неабароненых катэгорый, для набыцця пуцёвак для выхаванцаў школ-інтэрнатаў.

Летняя аздараўленчая кампанія пачалася ў вобласці з 1 чэрвеня, работа стацыянарных аздараўленчых лагераў плануецца ў чатыры і больш змен.

Старт дзіцячай летняй аздараўленчай кампаніі бягучага года адбыўся 01.06.2023 года ў Міжнародны дзень абароны дзяцей на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 7 г. Брэста" з узняццем Дзяржаўнага флага і выкананнем удзельнікамі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. На лінейцы з нагоды ўрачыстага адкрыцця прысутнічалі начальнік прадстаўніцтва Брэсцкае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Рашэтнёва А.М. і намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Папова І.А.

Па традыцыі сярэдняя школа № 7 г. Брэста запрасіла дзяцей у аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем "7 кантынент", у якім адпачнуць 206 дзяцей. Скончылася мерапрыемства вясёлым танцавальным флэшмобам.

Таксама 9 чэрвеня 2023 года ў аграгарадку Быцень Івацэвіцкага раёна адбылося ўрачыстае адкрыццё першай змены стацыянарнага абласнога дзіцячага аздараўленчага лагера «Ювента», у якім прынялі ўдзел начальнік прадстаўніцтва Брэсцкае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва. і начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Каліноўская Н.А.

Сёлета тут плануюць арганізаваць чатыры заезды па 120 дзяцей. Першая змена ў лагеры патрыятычнай скіраванасці.

Аздараўленчыя лагеры Брэстчыны чакаюць Вас і забяспечаць паўнацэнны незабыўны адпачынак.