Адкрыццё корпуса ў аздараўленчым лагеры "Лугаўцы" ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці

26-Чэрвеня-2023

Да 630-годдзя горада Дуброўна Віцебскай вобласці адбылося ўрачыстае адкрыццё корпуса ў лагеры "Лугаўцы" з удзелам старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандра Міхайлавіча Субоціна і начальніка прадстаўніцтва Віцебскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.

23 чэрвеня 4-й корпус расчыніў свае дзверы пасля капітальнага рамонту. Выраблены частковая замена даху, афарбоўка і пабел сцен, столі, выкладзена новае плітачнае пакрыццё. Выкананы рамонтныя работы на тэрасе, абнавіўся фасад. Набыты новая мэбля, пасцельныя прыналежнасці, інвентар.

 

У ДУА «Аздараўленчы лагер «Лугаўцы» Дубровенскага раёна зараз змогуць прыняць у змену на 24 дзіцяці больш.

Другая аздараўленчая змена прыме 132 навучэнцаў школ не толькі Дубровенскага, але і Аршанскага раёна.

На рамонтныя работы з абласнога бюджэту было выдаткавана 80 тысяч рублёў і 20 тысяч з раённага бюджэту. Таксама істотную дапамогу аказалі Аршанскі раённы выканаўчы камітэт, ААТ "Дубровенскі льнозавод", прыватнае унітарнае вытворчае прадпрыемства "Сэйсі", індывідуальныя прадпрымальнікі рэгіёну, раённая арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь", неабыякавыя ўраджэнцы рэгіёну, якія пражываюць у Расійскай Федэрацыі.