Санаторыю "Надзея" - 30 гадоў!

11-Кастрычніка-2023

Свой 30-гадовы юбілей адзначыў санаторый "Надзея" УП "Брэстаблгаз".

15 верасня 2023 года на базе гэтай здраўніцы прайшла рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя "Актуальныя праблемы санаторна-курортнага лячэння", прымеркаваная да юбілею санаторыя.

У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел начальнік прадстаўніцтва Брэсцкае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва А.М. Рашэтнёва, дырэктар санаторыя «Надзея» І.А. Крывецкі, загадчык кафедры медыцынскай рэабілітацыі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта С.С. Васілеўскі, вядучы спецыяліст аддзела ўпраўлення прафесійнымі рызыкамі і аховы прафесійнага здароўя Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва РБ Т.М. Рыбіна, выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі і Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, а таксама прадстаўнікі санаторна-курортных арганізацый і ўстаноў аховы здароўя вобласці.

У ходзе канферэнцыі ўдзельнікі азнаёмілі калег з сучаснымі метадамі ў лячэнні і рэабілітацыі пацыентаў з захворваннямі суставаў, гравітацыйнай тэрапіяй у клінічнай практыцы, вопытам лячэння апорна-рухальных захворванняў метадам ударна-хвалевай тэрапіі і іншымі тэмамі.

Кампанія ВМТ Emsella арганізавала выставу сучаснага медыцынскага абсталявання.

29 верасня ў санаторыі "Надзея" прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя 30-гадоваму юбілею санаторыя. У гэты дзень адбылося ўрачыстае адкрыццё новага адміністратыўнага корпуса. Новы аб'ект з'явіўся ў здраўніцы пасля маштабнай рэканструкцыі і рамонту старога прыёмна-медыцынскага корпуса. Цяпер гэта адміністрацыйна-бытавы корпус, у якім створаны добрыя ўмовы для работы адміністрацыі і спецыялістаў санаторыя. Абноўлены корпус абсталяваны з улікам патрабаванняў па стварэнню безбар'ернага асяроддзя для асоб з абмежаванымі магчымасцямі.

Потым адбылася ўрачыстая частка. Працоўны калектыў са знамянальнай датай павіншавалі кіраўніцтва ДВА "Белпалівагаз", УП "Брэстаблгаз", прадстаўніцтва Брэсцкае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, Беларускага прафсаюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці, пробашч Храма Лекарка» айцец Аляксандр.

У адрас кіраўніцтва і работнікаў здраўніцы прагучала шмат цёплых слоў, лепшым супрацоўнікам былі ўручаны ганаровыя граматы.

Работнікаў санаторыя яркім канцэртам павіншавалі артысты розных жанраў эстраднага мастацтва.