Прыём грамадзян адбыўся у Петрыкаўскім райвыканкаме Гомельскай вобласці

18-Кастрычніка-2023

У адпаведнасці з графікам прыёму грамадзян у рэгіёнах рэспублікі кіраўнікамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь, 17 кастрычніка 2023 года для жыхароў Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці быў арганізаваны асабісты прыём грамадзян, у час якога кожны мог задаць пытанні дырэктару Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Балбатоўскаму Генадзю Мікалаевічу.

Таксама Генадзь Мікалаевіч наведаў размешчаны ў Петрыкаўскім раёне дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр "Пціч", дзе азнаёміўся з магчымасцямі санаторна-курортнай арганізацыі, планамі здраўніцы на перспектыву.