Адпачынак у лагерах Гродзенскай вобласці на восеньскіх канікулах

23-Лістапада-2023

Усяго падчас восеньскіх канікулаў у вобласці працавалі 232 дзіцячыя аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем на базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, асобных спартыўных устаноў і структурных падраздзяленняў упраўлення спорту і турызму аблвыканкама. 8096 дзяцей адпачылі перад новай вучэбнай чвэрцю, прынялі ўдзел у цэлым комплексе мерапрыемстваў, правялі вольны час займальна і разнастайна.

Ва ўсіх лагерах прайшло мноства мерапрыемстваў патрыятычнай, культурнай, спартыўнай, экалагічнай накіраванасці. Акцэнты былі зроблены на патрыятычнае, ідэалагічнае і грамадзянскае выхаванне школьнікаў. Вялікая колькасць мерапрыемстваў была прысвечана Году міру і стварэння, знакавым падзеям у гісторыі Беларусі. Па традыцыі ў многіх лагерах вобласці былі арганізаваны экскурсіі. Акрамя гэтага, для юнакоў праводзіліся займальныя майстар-класы, пазнавальныя віктарыны і музычныя канцэрты. Школьнікі прымалі актыўны ўдзел і ў спартыўных мерапрыемствах і фестывалях, спаборнічалі ў спартландыях.