Results of work on health improvement and sanatorium-resort treatment of the population in the Minsk region for 2023

26-Лютага-2024
На тэрыторыі Мінскай вобласці функцыянуе 30 санаторна-курортных і 72 аздараўленчых арганізацый, якія пацвердзілі свой статус у выніку дзяржаўнай атэстацыі. З 30 санаторна-курортных арганізацый 10 маюць статут вышэйшай катэгорыі.
 
У 2023 годзе ў здраўніцах Мінскай вобласці прайшлі санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне 350,0 тыс. чалавек, выручка ад рэалізацыі паслуг склала 352,1 млн. рублёў, з іх за кошт сродкаў юрыдычных і фізічных асоб - 295,7 тыс. чалавек ( 233,7 млн. рублёў); у тым ліку за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь - 54,3 тыс. чалавек (65 603,4 тыс. рублёў).
 
За аналагічны перыяд 2022 года - 338,0 тыс. чалавек (284,7 млн. рублёў).
 
Запаўняльнасць у 2023 годзе склала 81,5% (у 2022 годзе - 78,4%).
 
У 2023 годзе санаторна-курортным лячэннем і аздараўленнем скарысталася 71 тысяча замежных грамадзян з 56 краін. Выручка ад рэалізацыі паслуг у справаздачным годзе склала 109,2 млн. рублёў, што больш на 29,0 млн. рублёў у параўнанні з 2022 годам. 93 працэнты ў ліку замежных грамадзян - гэта грамадзяне Расійскай Федэрацыі.
 
На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы санаторна-курортнымі арганізацыямі за 2023 год з розных крыніц выкарыстана 70,0 млн. рублёў (2022 - 39,0 млн. рублёў).
 
Прыярытэтным напрамкам у арганізацыі дзейнасці прадстаўніцтва Мінскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, з'яўляецца захаванне і ўмацаванне здароўя грамадзян.
 
За справаздачны перыяд прадстаўніцтвам накіравана на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне 112,9 тыс. жыхароў Мінскай вобласці (у 2022 годзе - 110,2 тыс. чалавек). Выкарыстана 26,2 млн. рублёў (за 2022 год - 21,9 млн. рублёў) дзяржаўных сродкаў. Аздароўлена 103,1 тыс. дзяцей (2022 год -100,7 тыс. дзяцей).
 
У 2023 годзе санаторна-курортным лячэннем забяспечана 581 дзіця-інвалід (за 2022 год - 660 дзяцей-інвалідаў), і 454 дзіцяці, якія пражываюць і навучаюцца на забруджаных радыёнуклідамі тэрыторыях вобласці (за 2022 год - 461 дзіця).
 
Важны вынік работы ў справаздачным перыядзе - забеспячэнне ў поўным аб'ёме ўсіх ахвочых і маючых патрэбу ў летнім аздараўленні дзяцей Мінскай вобласці ў лагерах усіх тыпаў.
 
У перыяд летняй аздараўленчай кампаніі 2023 года ў 1128 аздараўленчых лагерах Мінскай вобласці аздароўлена 64,6 тыс. дзяцей, што склала 102,6% ад плана.
У цэнтры ўвагі знаходзіліся сацыяльна неабароненыя катэгорыі дзяцей. У летні перыяд адпачыла 1378 дзяцей-інвалідаў і 2421 дзіця, якое засталося без апекі бацькоў і дзяцей-сірот.
Доля дзяржаўных сродкаў у агульным кошце пуцёвак у лагеры ўсіх тыпаў склала больш за 50 працэнтаў, дзяржавай выдзелена 9,5 млн. рублёў.
 
Пытанні санаторна-курортнага лячэння ўвесь час асвятляюцца ў сродках масавай інфармацыі, на сайтах абласнога і раённых выканкамаў у раздзеле сацыяльная сфера.