Аб аздараўленні дзяцей Гродзенскай вобласці ў перыяд вясновых канікул

18-Сакавіка-2019
У Гродзенскай вобласці ў перыяд вясновых канікул у лагерах з дзённым знаходжаннем адпачне 8000 дзяцей. Адпачынак ўсіх гэтых дзяцей будзе арганізаваны з падтрымкай дзяржавы. На патанненне знаходжання дзіцяці ў лагеры вылучаецца 4,20 рублёў у дзень.

Лагера адкрыюцца на шэсць дзён на базе агульнаадукацыйных і спартыўных школ. Рэжым іх працы складзены з улікам вясновага надвор'я і шматгадовага вопыту педагогаў. Прадугледжваецца трохразовае харчаванне, разнастайныя заняткі па профілю, праца гурткоў і секцый, выхаваўчыя мерапрыемствы, кансультацыі.
Кожны з 6 дзён працы лагера будзе напоўнены цікавымі справамі. У планы работы лагераў ўключана мноства цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў прысвечаных 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці. Запланаваны экскурсіі ў музеі і на прадпрыемствы, паходы ў кіно, конкурсы і спартыўныя мерапрыемствы, наведвання басейнаў і аквапарку. У кожным раёне вобласці на базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучанне плануецца адкрыць па адным беларуска-моўнага лагеру (атраду).
Вясновыя канікулы наперадзе! І самай вялікай узнагародай для дарослых, якія арганізуюць адпачынак, стануць ўсмешка на тварах дзяцей і радасць у іх вачах.