Аб удзеле прадстаўніцтва Мінскага гарадскога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва ў рэспубліканскім суботніку 20 красавіка 2019 года

23-Красавіка-2019
На рэспубліканскі суботнік 20 красавіка 2019 года прадстаўнікі Мінскага гарадскога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва выйшлі ў поўным складзе. Месцам правядзення суботніка невыпадкова стаў дзіцячы аздараўленчы лагер "Палітэхнік" Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта.
Лагер знаходзіцца на базе студэнцкага санаторыя-прафілакторыя «Палітэхнік», і на працягу ўсяго года тут праходзяць аздараўленне студэнты сталічных ВНУ.
У летні перыяд 2018 года "Палітэхнік" упершыню стаў функцыянаваць як аздараўленчы лагер і прыняў на аздараўленне 924 мінскіх школьніка.
Дзеці пражываюць у добраўпарадкаваным корпусе санаторыя-прафілакторыя БНТУ. Размяшчаюцца па 4 чалавекі ў пакоі. Корпус ацяпляецца, забяспечаны халодным і гарачым водазабеспячэннем.
У дзіцячым аздараўленчым лагеры «Палітэхнік» працуе педагагічны атрад БДПУ ім. М. Танка "Ветразь", неаднаразовы пераможца ў намінацыі «лепшы педагагічны атрад» Рэспублікі Беларусь і г. Мінска.
Улетку 2019 года ў "Палітэхнік" у рэжыме чатырох змен плануецца аздаравіць 960 дзяцей. Акрамя таго, на базе аздараўленчага лагера "Палітэхнік" будзе функцыянаваць профільны 9-дзённы лагер, дзе змогуць адпачыць яшчэ 240 навучэнцаў мінскіх школ.
Прыёмка лагера запланаваная на 20 траўня, А 2 чэрвеня 2019 года адкрыецца першая лагерная змена.
Супрацоўнікамі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта ўжо нямала зроблена для «Палітэхніка», але шмат што яшчэ трэба зрабіць.

Работнікі Мінскага гарадскога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва таксама прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні лагеры: зграбалі леташнюю лістоту, збіралі падалі галінкі. Словам, наводзілі парадак.
- Надвор'е цудоўнае! Настрой выдатны! Праца спорыцца! - дзяліўся ўражаннямі начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Валерый Нафрановіч. - Фізічная праца на свежым паветры, на карысць нашых дзяцей - гэта выдатна!