Аб выніках працы санаторна-курортных арганізацый Магілёўскай вобласці за 6 месяцаў 2019 года

31-Ліпеня-2019
За першае паўгоддзе 2019 года санаторна-курортнымі і аздараўленчымі арганізацыямі Магілёўскай вобласці рэалізавана 21327 пуцёвак або 104,6 працэнта да адпаведнага перыяду 2018 года, у тым ліку замежным грамадзянам 3492 або 107,6 працэнта адпаведна.
Выручка ад рэалізацыі паслуг склала 12,2 млн. рублёў або 114,0 адсоткаў да студзеня-чэрвеня 2018 года, у тым ліку ад рэалізацыі паслуг замежным грамадзянам 2,2 млн. рублёў або 114,2 працэнта. Выручка ад рэалізацыі дадатковых платных паслуг склала 965,4 тыс. рублёў або 110,2 працэнта, з іх медыцынскіх 746,9 або 113,2 працэнта.
Запаўняльнасць санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый Магілёўскай вобласці за студзень-чэрвень 2019 года склала 84,6 працэнта супраць 76,0 працэнтаў за адпаведны перыяд мінулага года.
Для забеспячэння стабільнай і бясстратнай работы, павышэння попыту на санаторна-курортныя і аздараўленчыя паслугі усімі санаторыямі вобласці прымаліся меры па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы, пашырэнню відаў і пераліку аказваемых паслуг, у тым ліку медыцынскіх.
З мэтай павелічэння экспарту паслуг і папулярызацыі санаторна-курортных арганізацый Магілёўскай вобласці, прасоўванне іх на міжнародныя рынкі было адзначана актыўны ўдзел спецыялістаў здраўніц ў розных выставачных мерапрыемствах, у тым ліку за мяжой, а так жа актыўнае супрацоўніцтва з турыстычнымі фірмамі.
Так, санаторыі вобласці прынялі ўдзел у 26-ай Маскоўскай міжнароднай турыстычнай выставе "MITT-2019" на базе ЦВК "Экспоцентр", адбылася прэзентацыя санаторыяў у павільёне "Рэспубліка Беларусь" на ВДНХ, у 22-й міжнароднай вясновай кірмашы турысцкіх паслуг "Адпачынак- 2019", выставе - кірмашы "Беларусь-Расія" ў г. Масква і г. Санкт-Пецярбург. Прэзентацыя турыстычных магчымасцяў санаторыяў была таксама прадстаўлена на выставачным стэндзе "Беларусь турысцкая" у рамках II Еўрапейскіх гульняў у г. Мінску.