Аб аздараўленні дзяцей Гродзенскай вобласці ў перыяд восеньскіх канікул

21-Лістапада-2020
У Гродзенскай вобласці ў перыяд восеньскіх школьных канікул былі створаны ўсе неабходныя ўмовы, якія дазваляюць забяспечыць аздараўленне ўсіх жадаючых і якія маюць патрэбу дзяцей. У 170 аздараўленчых лагерах аздароўлена 3966 чалавек. У першую чаргу ахоплены аздараўленнем дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў.
Усе прышкольныя лагеры працавалі па заяўным прынцыпе і з правядзеннем усіх неабходных санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў.
Настаўнікі і педагогі дадатковай адукацыі прыклалі максімум намаганняў, каб канікулы прайшлі цікава і ярка. Праводзіліся розныя мерапрыемствы на свежым паветры, а таксама ў онлайн-фармаце. Гэта інтэрактыўныя гульні, майстар-класы, флэшмобы, віртуальныя экскурсіі.
За час восеньскіх канікул хлопцы адпачылі, зарадзіліся энергіяй і новымі сіламі для вучобы, натхніліся на новыя поспехі.