Аб рабоце санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый Гомельскай вобласці за 9 месяцаў 2021 года

16-Лістапада-2021
За 9 месяцаў 2021 года санаторна-курортнымі і аздараўленчымі арганізацыямі Гомельскай вобласці было рэалізавана 76380 пуцёвак, з іх грамадзянам блізкага і далёкага замежжа - 8114 пуцёвак, Рэспубліканскаму цэнтру па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню насельніцтва (далей - Цэнтр) – 33083 пуцёўкi.
Ад рэалізацыі пуцёвак санаторна-курортнымі і аздараўленчымі арганізацыямі атрымана выручка ў памеры 53,65 млн. руб., з яе ад экспарту - 5,84 млн. руб. У тым ліку самастойна (без пуцёвак, прададзеных Цэнтру) здраўніцамі вобласці было рэалізавана пуцёвак фізічным і юрыдычным асобам на суму 26,53 млн. руб., Цэнтру прададзена пуцёвак на суму 27,12 млн. руб. Таксама здраўніцамі вобласці былі рэалізаваны дадатковыя платныя паслугі, якія не ўваходзяць у кошт пуцёўкі, на суму 3,79 млн. руб. Экспарт дадатковых платных паслуг склаў 1,07 млн. руб., з іх медыцынскіх - 0,9 млн. руб.
Прыярытэтным напрамкам для Гомельскай вобласці з'яўляецца забеспячэнне санаторна-курортным лячэннем і аздараўленнем дзяцей, якія пражываюць або навучаюцца ва ўстановах адукацыі на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях. Дзіцячыя рэабілітацыйна-аздараўленчыя цэнтры Гомельскай вобласці прынялі на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне 19564 дзіцяці.
Акрамя пуцёвак у санаторна-курортныя арганізацыі, штогод на летні перыяд для дзяцей, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту набываюцца пуцёўкі ў дзіцячыя аздараўленчыя лагеры. У 2021 годзе па такіх пуцёўках адпачыла 2487 дзяцей у загарадных аздараўленчых лагерах на суму 1,53 млн. руб.
Сярэдняя запаўняльнасць санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый вобласці за 9 месяцаў 2021 года склала 80,1 працэнта.
З мэтай павелічэння попыту на санаторна-аздараўленчыя паслугі для грамадзян Рэспублікі Беларусь і замежных грамадзян здраўніцы Гомельскай вобласці прадаўжаюць працаваць над стварэннем максімальна прывабных, камфортных умоў для адпачывальнікаў, умацоўваючы матэрыяльна-тэхнічную і медыцынскую базу, асвойваючы і ўкараняючы сучасныя метады лячэння.