Праца санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый Гомельскай вобласці за 2021 год

17-Студзеня-2022
За 2021 год у здраўніцах Гомельскай вобласці прайшлі санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне 96756 чал., з іх па пуцёўках за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь - 42522 чал., за кошт сродкаў юрыдычных асоб - 8 ., фізічных асоб - 29146 чал. Аб'ём выручкі ад рэалізацыі санаторна-курортных і аздараўленчых паслуг склаў 74,50 млн рублёў.
Грамадзянам блізкага і далёкага замежжа было прададзена 12663 пуцёўкі, у тым ліку больш за 10 тыс. пуцёвак прададзена фізічным асобам. Выручка ад экспарту паслуг склала 10 млн. рублёў. Сярэдняя запаўняльнасць здраўніц Гомельскай вобласці ў 2021 годзе склала 78,8%.
У мэтах забеспячэння стабільнай бясстратнай работы, павышэння попыту на санаторна-курортныя і аздараўленчыя паслугі, павелічэнне аб'ёму даходаў ад аказваемых здраўніцамі Гомельскай вобласці праводзіцца пастаянная работа па развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы, пашырэнню пераліку паслуг. Так, на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый у 2021 годзе з розных крыніц было накіравана і выкарыстана больш за 9 млн. рублёў.
Для стварэння ўмоў камфортнага знаходжання адпачывальнікам усіх катэгорый, у тым ліку фізічна аслабленым асобам, пажылым грамадзянам у санаторна-курортных арганізацыях Гомельскай вобласці планамерна прадаўжаецца работа па стварэнню безбар'ернага (універсальнага) асяроддзя. На гэтыя мэты накіравана і выкарыстана каля 300 тыс. рублёў.
У 2021 годзе 14 санаторна-курортных арганізацый Гомельскай вобласці прайшлі дзяржаўную атэстацыю ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.11.2006 № 1450 "Аб дзяржаўнай атэстацыі санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый". 12 здраўніц пацвердзілі свой статус і катэгорыю. Праведзеная работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай і медыцынскай базы дазволілі камунальнаму унітарнаму прадпрыемству па аказанні паслуг "Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр "Рамантыка Люкс" павысіць сваю катэгорыю з другой да першай, пацвердзіўшы статус "санаторна-курортная арганізацыя для дзяцей", а камунальнаму унітарнаму прадпрыемству "Санаторый "Залатыя пяскі" пашырыць катэгорыі грамадзян, якія прымаюць на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне, пацвердзіўшы першую катэгорыю з прысваеннем статусу "санаторна-курортная арганізацыя для дарослых, дарослых і дзяцей, дзяцей".
У санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях Гомельскай вобласці і ў далейшым прадоўжыцца работа па стварэнню максімальна прывабных і камфортных умоў знаходжання грамадзян на адпачынку.