Аб рабоце санаторна-курортных арганізацый Магілёўскай вобласці за 2021 год

31-Студзеня-2022

За 2021 год санаторна-курортнымі і аздараўленчымі арганізацыямі Магілёўскай вобласці было рэалізавана 41262 пуцёўкі, што склала 137,1 працэнта да ўзроўню 2020 года.

Выручка ад рэалізацыі паслуг склала 26 068,5 тыс. рублёў або 129,6 працэнта, у тым ліку ад рэалізацыі пуцёвак 23 815,6 тыс. рублёў або 128,3 працэнта адпаведна, ад рэалізацыі дадатковых платных паслуг 2 252,9 тыс. рублёў або 145,3 працэнта, з іх медыцынскіх паслуг 1864,6 тыс. рублёў або 143,4 працэнта.

Меры па паляпшэнні прывабнасці здраўніц дазволілі ў 2021 годзе павялічыць колькасць замежных грамадзян, якія знаходзяцца на санаторна-курортным лячэнні. За мінулы год 3603 чалавекі скарысталіся санаторна-курортным лячэннем і аздараўленнем у санаторыях вобласці, што склала 153,8 працэнта да колькасці адпачылых замежных грамадзян у 2020 годзе.

З іх ліку 98 працэнтаў складалі грамадзяне Расійскай Федэрацыі. Сярод замежных грамадзян цікавасць да здраўніц праявілі грамадзяне Прыбалтыйскіх рэспублік, Украіны, Азербайджана, Ізраіля, Германіі і іншых дзяржаў.

Выручка ад рэалізацыі паслуг замежным грамадзянам склала 2 728,2 тыс. рублёў або 185 працэнтаў да ўзроўню 2020 года, у тым ліку ад рэалізацыі дадатковых платных паслуг 399,4 тыс. рублёў, з іх медыцынскіх - 377,5 тыс. рублёў або ў 2 ,1 разы больш, чым у 2020 годзе.

Загрузка санаторыяў і аздараўленчых арганізацый за 2021 год склала 75,3 працэнта, супраць 69,7 у 2020 годзе.

Для забеспячэння стабільнай і бясстратнай работы, павышэння попыту на санаторна-курортныя і аздараўленчыя паслугі ўсімі санаторыямі вобласці прымаліся пэўныя меры.

У 2021 годзе санаторна-курортнымі і аздараўленчымі арганізацыямі на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы было накіравана 2244,0 тыс. рублёў. З гэтай сумы найбольшая колькасць сродкаў была накіравана санаторыямі "Сосны" ААТ "Магілёўхімвалакно", "Дубровенка" РУП "Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі", "Шыннік" ААТ "Белшына".

У санаторыях вяліся рамонтныя работы, набывалася медыцынскае і тэхналагічнае абсталяванне, распрацоўваліся новыя віды медыцынскіх паслуг.

У 2022 годзе санаторыі Магілёўскай вобласці прадоўжаць мерапрыемствы па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічных базы, укараненні новых відаў паслуг, паляпшэнні іх якасці.