Вынікі аздараўлення насельніцтва Гродзенскай вобласці ў 2021

17-Лютага-2022

У 2021 годзе Гродзенскім абласным упраўленнем Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва было накіравана на аздараўленне 10 582 чалавекі.

У тым ліку за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання атрымалі санаторна-курортнае лячэнне 6082 чалавекі. З іх 3098 дзяцей, у тым ліку ў дзіцячых санаторыях - 2040, у санаторыях (аддзяленнях) маці і дзіцяці - 916 дзяцей.

У рамках Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС аздароўлена 1282 чалавекі. У тым ліку ў складзе арганізаваных груп – 1 123 дзіцяці, якія пражываюць або навучаюцца на забруджаных тэрыторыях. На аздараўленне яны выязджалі ў дзіцячыя рэабілітацыйна-аздараўленчыя цэнтры: "Лясная паляна", "Ждановічы", "Надзея".

За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту атрымалі санаторна-курортнае лячэнне 2 444 ветэраны, у тым ліку 624 інваліды I-II групы і ветэраны вайны, 5 інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Большую частку адпачывальнікаў прынялі санаторыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны: "Бярэзіна", "Белая Вежа", "Вяжуці", "Ясельда".

Асаблівая ўвага надавалася і аздараўленню дзяцей-інвалідаў. За год атрымалі санаторнае лячэнне 395 дзяцей-інвалідаў з суправаджаючымі.

У дзіцячых аздараўленчых лагерах усіх тыпаў аздароўлена 47921 дзіця.

У 2022 годзе работа па забеспячэнні насельніцтва вобласці санаторна-курортным лячэннем будзе працягнута.