У НДЦ "Зубраня" дадзены рэспубліканскі старт летняй аздараўленчай кампаніі 2022 года

31-Мая-2022
30 мая ў "Зубраня" адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная рэспубліканскаму старту летняй аздараўленчай кампаніі 2022 года.
 

     

                       

 
У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай, намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай і іншыя ганаровыя госці. На ўрачыстай лінейцы, прысвечанай адкрыццю летняй аздараўленчай кампаніі-2022 таксама, дадзены старт рэспубліканскай акцыі "Мары нараджаюцца - мары здзяйсняюцца!".
 
Падчас мерапрыемства выхаванцы, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі першай летняй змены, навучэнцы школ Мядзельскага раёна, госці свята ў творчай форме бліжэй пазнаёміліся са зместам рэспубліканскай акцыі "Мары нараджаюцца - мары здзяйсняюцца!". Тут жа былі ўручаны сімвалічныя "білеты ў лета" прадстаўнікам усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, коратка прадстаўлены пяць летніх праектаў, якія рэалізуюцца ў НДЦ "Зубраня" ў летні перыяд 2022 года. 
 
У рамках святочнага дня была таксама арганізавана работа дыялогавых пляцовак:
 
1) «Ад якасці адукацыі - да якасці жыцця» (сумесна з міністэрствам адукацыі)
 
2) "Сацыяльныя гарантыі ў галіне аздараўлення" (сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва)
 
3) "Актыўны грамадзянін і яго прававая культура" (сумесна з Рэгіянальным цэнтрам прававой інфармацыі Мінскай вобласці)
 
4) "Мясцовае самакіраванне ў дзеянні" (сумесна з Мінскім абласным выканаўчым камітэтам і Мядзельскім раённым выканаўчым камітэтам).
 
Летнія аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем пачнуць сваю працу 1 чэрвеня, з кругласутачным знаходжаннем - на працягу першай паловы чэрвеня.
 
У Мінскай вобласці плануецца аздаравіць 62 536 дзяцей, з іх: 25 679 дзяцей у лагерах з кругласутачным знаходжаннем, 36 857 дзяцей у лагерах з дзённым знаходжаннем.
 
У перыяд летняй аздараўленчай кампаніі будзе задзейнічана 1 005 аздараўленчых лагераў, з іх: 335 з кругласутачным знаходжаннем і 670 з - з дзённым.