Лінейка, прысвечаная Дню ведаў, адбылася ў ДРАЦ "Сядзельнікі"

02-Верасня-2022

1 верасня ў школах адбыліся ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя Дню ведаў. Не выключэннем была і школа дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра "Сядзельнікі". Старт святу з урачыстым узняццем флага Беларусі далі выдатнікі вучобы. Вучняў і настаўнікаў павіншавалі намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Цай Аляксандр Анатольевіч і дырэктар цэнтра Грышко Наталля Віктараўна.

 

Па традыцыі на мерапрыемстве прадставілі першакласнікаў і ўручылі ім памятныя падарункі. Упрыгожаннем свята сталі творчыя нумары, падрыхтаваныя вучнямі.