Летняя аздараўленчая кампанія 2022 года ў Віцебскай вобласці

23-Верасня-2022

 У Віцебскай вобласці ў час правядзення летняй аздараўленчай кампаніі 2022 года аздароўлена 42668 дзяцей пры плане 41707 дзяцей. Працэнт выканання плана па аздараўленні дзяцей у летні перыяд склаў 102,3 працэнта.

На тэрыторыі вобласці функцыянавала 116 лагераў з кругласутачным знаходжаннем дзяцей, у тым ліку:

26 стацыянарных загарадных аздараўленчых лагераў;

5 спартыўна-аздараўленчых;

3 лагеры на арандаваных базах;

82 лагеры з тэрмінам знаходжання дзяцей не менш як 9 дзён.

З пачатку аздараўленчай кампаніі ў лагерах з кругласутачным знаходжаннем аздароўлена 17102 дзіцяці, з іх 1456 спартсменаў. Загарадныя аздараўленчыя лагеры былі запоўнены на 100 працэнтаў.

На базе агульнаадукацыйных і спартыўных школ вобласці працавала 586 лагераў з дзённым знаходжаннем, у якіх аздаравілася 25566 дзяцей, у тым ліку:

81 лагер працы і адпачынку, дзе рознымі формамі занятасці былі ахоплены 1372 падлетка;

88 спартыўна-аздараўленчых лагераў, у якіх аздароўлена 8769 спартсменаў.

У лагерах працы і адпачынку хлопцы выконвалі работы па добраўпарадкаванні і азеляненні, рамонце школ і школьнай мэблі, пашыве спецадзення, догляду раслін. Заработная плата склала ад 100 да 560 рублеў.

Асаблівая ўвага надавалася аздараўленню дзяцей, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне. Рознымі формамі аздараўленчых мерапрыемстваў ахоплена 1768 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, 381 дзіця-інвалід, 4903 дзіцяці са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў. Для гэтых катэгорый дзяцей былі прадугледжаны сродкі на даплату да поўнага кошту пуцёвак за кошт мясцовых бюджэтаў.

На кантролі знаходзілася аздараўленне і занятасць падлеткаў, якія адносяцца да катэгорыі цяжкіх. За летні перыяд аздароўлена 78 падлеткаў, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа.

Тэматыка змен у аздараўленчых лагерах была накіравана на выхаванне ў вучняў павагі да традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа, папулярызацыю Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, садзейнічалі пашырэнню і паглыбленню ведаў дзяцей аб гісторыі краіны праз правядзенне мерапрыемстваў патрыятычнай накіраванасці. Неад'емнай часткай выхаваўчай работы ў атрадах стала традыцыя ўзняцця Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь лепшымі выхаванцамі змены, выкананне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

У летніх аздараўленчых лагерах праводзілася работа па рэалізацыі плана мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці, забяспечаны ўдзел выхаванцаў у рэспубліканскай акцыі "Я гэты край Радзімаю заву", Усебеларускай маладзёжнай экспедыцыі "Маршрутамі памяці". Маршрутамі адзінства“, адкрытым дыстанцыйным культурна-асветніцкім марафоне "Час вымяраецца памяццю", грамадзянска-патрыятычным праекце "Збяры Беларусь у сваім сэрцы" і інш.

Прадоўжана рэалізацыя рэспубліканскага культурна-патрыятычнага кінамарафону "Глядзі і памятай", у рамках якога навучэнцам былі прапанаваны да прагляду мастацкія фільмы, аб'яднаныя ў сем тэматычных блокаў, з наступным абмеркаваннем і стварэннем кінаплакатаў.

Для выхаванцаў аздараўленчых лагераў праведзены патрыятычныя мерапрыемствы, спартыўныя спаборніцтвы, інтэлектуальныя гульні, культурна-дасугавыя, экалагічныя, краязнаўчыя, інфармацыйныя мерапрыемствы, звязаныя з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны, гісторыяй Рэспублікі Беларусь, Віцебскай вобласці. Праведзены мерапрыемствы, прымеркаваныя да святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, пад агульнай тэматыкай "Я ганаруся, што я грамадзянін нашай краіны". Пры падрыхтоўцы і правядзенні выхаваўчых мерапрыемстваў выкарыстоўваліся матэрыялы тэлевізійных перадач і публікацый у сродках масавай інфармацыі (праекты "Партызанская мяжа", "Засакрэчаная вайна", "Каб памяталі", "Партызаны Беларусі", "Беларусь памятае" і інш.). Праведзеныя мерапрыемствы асвятляліся на сайтах устаноў адукацыі, а таксама ў сацыяльных сетках.

У Дзень Усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа 22 чэрвеня 2022 г. у аздараўленчых лагерах праведзены мітынгі-рэквіемы "Мы памятаем", "Паклонімся вялікім тым гадам" з чытаннем вершаў і ўскладаннем кветак; праведзены паказы мастацкіх фільмаў "А зоры тут ціхія….", "Дняпроўскі рубеж", "У чэрвені 1945 года", "Брэсцкая крэпасць", "Бітва за Севастопаль"; дакументальных фільмаў "Вялікая Вайна", "Аперацыя Баграціён, вызваленне Мінска", "Яны змагаліся за Радзіму"; урокі мужнасці "Нам гэты свет завешчана берагчы", конкурсы патрыятычнага малюнка "У вайны не дзіцячае аблічча: ты памятай-ніколі не забывай!", тэматычныя лінейкі "Вечна ў памяці народа", урокі памяці, прысвечаныя ахвярам Вялікай Айчыннай вайны, з удзелам прадстаўнікоў органаў улады і іншых ганаровых гасцей.

У рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" праведзены мерапрыемствы па тэмах: "Права на адпачынак і аздараўленне" (аб сацыяльных гарантыях дзяржавы ў галіне аздараўлення дзяцей), "Самакіраванне - гэта школа юнага лідэра", "Дакажам справай, што не дарма на нас спадзяецца зямля»; ”Лета – час дзейнічаць. Памяці герояў будзем вартыя!»; "Бяспечныя і адказныя паводзіны - наш свядомы выбар", "І памятаць балюча, і забыцца нельга".

З мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, папярэджання распаўсюджвання наркаманіі сярод дзяцей і моладзі, фарміравання негатыўнага стаўлення да спажывання наркотыкаў у аздараўленчых лагерах праведзены мерапрыемствы прафілактычнай акцыі "ІнфаБус - жыццё без наркотыкаў!": гутаркі з непаўналетнімі з удзелам прадстаўнікоў органаў унутраных спраў, устаноў аховы здароўя, камісіі па справах непаўналетніх; віктарыны, квэсты, практыкумы, ролевыя гульні, дэманстрацыя відэаролікаў.

У рамках рэспубліканскай акцыі "Вакацыі без дыму і агню" на тэрыторыі вобласці ўстановай "Віцебскае абласное ўпраўленне МНС" праведзена 617 мерапрыемстваў. У ходзе правядзення мерапрыемстваў

было задзейнічана 114 работнікаў суб'ектаў прафілактыкі і 351 работнік МНС.

У мэтах забеспячэння аховы грамадскага парадку, арганізацыі прапускнога рэжыму і бяспекі дзяцей, а таксама для правядзення прафілактычнай работы сярод непаўналетніх за кожным загарадным лагерам з кругласутачным знаходжаннем дзяцей быў замацаваны супрацоўнік упраўлення ўнутраных спраў.

Летняя аздараўленчая кампанія рэгулярна асвятлялася ў сродках масавай інфармацыі. Выйшла 127 артыкулаў у раённых і абласных выданнях; 8 інтэрв'ю на тэлебачанні. Інфармацыя аб праведзеных мерапрыемствах размешчана на афіцыйных інтэрнет-сайтах устаноў адукацыі, сайтах упраўленняў, аддзелаў райгарвыканкамаў, у інтэрнет-рэсурсах. Практычна ўсе лагеры маюць свае старонкі ў месэнджэрах, сацыяльных сетках, у якіх размяшчаліся фота і відэаматэрыялы аб жыцці дзяцей у лагерах.

          У летні перыяд 2022 года ў аздараўленчых лагерах вобласці зацікаўленымі службамі гарадоў і раёнаў вобласці праведзена 982 маніторынгу.

Усе аздараўленчыя лагеры былі забяспечаны кваліфікаваным медыцынскім персаналам і лекавымі сродкамі для аказання медыцынскай дапамогі дзецям у адпаведнасці з санітарна-эпідэміялагічным патрабаваннямі, устаноўленымі да аздараўленчых арганізацый для дзяцей з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі.

Паспяховаму правядзенню летняй аздараўленчай кампаніі садзейнічалі: адказныя адносіны да аздараўлення дзяцей усіх зацікаўленых службаў, фінансавыя ўкладанні ўласнікаў аздараўленчых лагераў і дапамога гарадскіх, раённых і абласных бюджэтаў у падрыхтоўцы лагераў. Усяго на падрыхтоўку лагераў у вобласці было зрасходавана больш за 4 мільёны рублёў.

Пытанні арганізацыі і правядзення летняй аздараўленчай кампаніі знаходзіліся на пастаянным кантролі прадстаўніцтва Віцебскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, галоўных упраўленняў па адукацыі, па ахове здароўя, упраўлення спорту і турызму аблвыканкама, гаррайвыканкамаў, праваахоўных органаў зацікаўленых службаў.