- Галоўная
- Навіны
- Агульная інфармацыя
- Адміністрацыйныя працэдуры
- Дзяржаўныя закупкі
- Інвестару
- Дакументы
- Паказчыкі дзейнасці
- Санаторна-курортныя арганізацыі
- Аздараўленчыя арганізацыі
- Выхаваўча-аздараўленчыя, выхаваўча-аздараўленчыя лагеры
- Як атрымаць пуцёўку
- Як дабрацца да здраўніц, размешчаных за мяжой
- Кантакты і час працы
- Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Дзейнасць санаторна-курортных арганізацый Рэспублікі Беларусь у летні перыяд 2024 года
29-Ліпеня-2024Чаму ў беларускія санаторыі прыязджаюць паўторна, паведаміў журналістам дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Мікалаевіч Балбатоўскі на прэс-канферэнцыі 19 ліпеня 2024 г., якая прайшла на базе ДУ "Санаторый "Юнацтва" Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
«Якасць аказання паслуг і іх унікальнасць. Сёння санаторна-курортныя ўстановы прапануюць лячэбныя працэдуры і методыкі з выкарыстаннем прыроднага патэнцыялу Беларусі: мінеральных вод, лячэбных гразяў і г.д.», - распавёў Балбатоўскі Г.М., адказваючы на пытанне, чаму беларускія санаторыі вабяць замежных турыстаў.
Цягам летняй кампаніі ў санаторна-курортных установах Беларусі штодня аднамаментна знаходзяцца больш за 25 тысяч чалавек. З іх каля 6-7 тысяч замежных грамадзян. Апроч нашых суседзяў, расейцаў, прывабная Беларусь для жыхароў Афрыкі, Катара, Аўстраліі і іншых краін. Уведзены 19 ліпеня бязвіз для прадстаўнікоў яшчэ 35 дзяржаў таксама будзе садзейнічаць наплыву іншаземцаў у нашы санаторыі. Заходні спажывец ведае аб якасці беларускіх санаторыяў, таму не сумняваецца, што гэта паслужыць дадатковым фактарам для рэалізацыі турыстычнага патэнцыялу краіны.
Паводле слоў дырэктара цэнтра, аб устойлівым попыце і стабільнай рабоце санаторна-курортнага комплексу Беларусі сведчаць і паказчыкі па выніках работы ў першым паўгоддзі. Па першым паўгоддзі сярэдняя запаўняльнасць перавысіла 80 працэнтаў. Гэта на 3 працэнты больш, чым за такі ж перыяд мінулага года. Што да колькасці тых, хто прайшоў санаторна-курортнае аздараўленне і лячэнне, то яно склала 834 тысячы — павялічылася на 6 працэнтаў у параўнанні з першым паўгоддзем 2023-га.
Такая ж тэндэнцыя адзначаецца і па экспарце паслуг. За першае паўгоддзе прайшлі аздараўленне і лячэнне больш як 109 тысяч замежных грамадзян. Рост у параўнанні з першым паўгоддзем 2023 года склаў 22 працэнты. Выручка ад экспарту паслуг павялічылася на 37 працэнтаў і перавысіла 170 мільёнаў рублёў.
У штатным рэжыме праходзіць і дзіцячая летняя аздараўленчая кампанія. Па планах павінны былі аздаравіцца ў лагерах каля 393 тыс. дзяцей, але зараз відавочна, што іх колькасць перавысіць 400 тысяч.