Аб аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні дзіцячаганасельніцтва Магілёўскай вобласці, пацярпелага ад катастрофы на ЧАЭС за 9 месяцаў 2019 года

30-Верасня-2019
За 9 месяцаў 2019 года ў Магілёўскай вобласці скарысталася санаторна-курортным лячэннем і аздараўленнем 7098 дзяцей і падлеткаў вобласці, пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС, што складае 76,0 працэнта ад плана. З іх-6865 дзяцей у складзе арганізаваных груп, 226 дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў суправаджэнні бацькоў, 8 дзяцей-інвалідаў з пацярпелых раёнаў.
Дзеці атрымлівалі аздараўленне і лячэнне ў 19 здраўніцах, размешчаных як на тэрыторыі рэспублікі, так і за яе межамі. 55 дзяцей і падлеткаў Магілёўскага раёна скарысталіся санаторна-курортным лячэннем у санаторыі «Беларусь» (Сочы), па 43 дзіцяці Слаўгарадскага і Чавускага раёнаў - у санаторыі "Белая Русь" (Туапсэ).
З 20 верасня бягучага года 50 дзяцей і падлеткаў Быхаўскага і Бялыніцкага раёнаў выехалі на санаторна-курортнае лячэнне ў санаторый «Бурштын» (горад - курорт Анапа, Краснадарскі край) за кошт сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы.
За бягучы перыяд 2019 гады 11 інвалідаў 2-й групы ЧАЭС (арт.18) скарысталіся лячэннем ў здраўніцах, што складае 100 працэнтаў ад плана.
Усяго у 2019 годзе плануецца аздаравіць 9345 дзяцей і падлеткаў.