Гатоўнасць да дзіцячай летняй аздараўленчай кампаніі 2023 года ў Гродзенскай вобласці

19-Мая-2023

У Гродзенскай вобласці створаны ўсе неабходныя ўмовы, якія даюць магчымасць забяспечыць у перыяд летніх школьных канікулаў аздараўленне ўсіх ахвочых і маючых патрэбу дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў.
Планавыя аб'ёмы аздараўлення дзяцей у лагерах устаноўлены на падставе вывучанага попыту на аздараўленчыя паслугі ў летні перыяд. У лагерах усіх тыпаў запланавана аздаравіць каля 47,3 тыс. дзяцей, у тым ліку 308 дзяцей-інвалідаў і 1261 дзіця-сіроту.
Прагназуемы ахоп аздараўленнем у летні перыяд - 40%.

Усяго ў вобласці плануецца да адкрыцця 714 лагераў, з іх з кругласутачным знаходжаннем - 223, з дзённым - 491, у якіх адпачнуць 20316 і 26997 дзяцей адпаведна.
23 стацыянарныя лагеры будуць працаваць у 3-х і 4-х, 5-ці зменным працоўным рэжымах, дзе змогуць аздаравіцца 13500 дзяцей. Сярэдні кошт пуцёўкі ў стацыянарныя лагеры складзе 630 рублёў.
З 1 чэрвеня пачне працу стацыянарны лагер "Свіцязь" Навагрудскага раёна. У перыяд з 2 па 11 чэрвеня – 22 стацыянарныя лагеры.

Плануецца функцыянаванне 105 спартыўна-аздараўленчых лагераў: 64 - з дзённым і 41 - з кругласутачным знаходжаннем на базах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Праведзены планавыя работы па капітальных і бягучых рамонтах жылых і адміністрацыйных карпусоў, добраўпарадкаванні тэрыторый, абсталяванні спартыўных пляцовак, замене ўстарэлага тэхналагічнага і халадзільнага абсталявання. Уласнікамі стацыянарных лагераў актыўна асвойваюцца сродкі на падрыхтоўку баз, выдзеленыя з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, - 88,7 і 464 тыс. рублёў адпаведна, пазабюджэтных (спонсарскіх) - 111,6 тыс. рублёў. Усе стацыянарныя аздараўленчыя лагеры будуць гатовы да прыёму дзяцей за пяць дзён да пачатку змены.

У гэтым годзе зроблены акцэнт на ідэалагічнае, грамадзянскае і ваенна-патрыятычнае выхаванне, будзе прадоўжана работа па рэалізацыі плана мерапрыемстваў, прымеркаванага да Года міру і стварэння. Асаблівая ўвага будзе надавацца правядзенню мерапрыемстваў, прымеркаваных да знакавых падзей у гісторыі Рэспублікі Беларусь і якія маюць асаблівае гістарычнае і грамадска-палітычнае значэнне.

26 мая адбудзецца міжведамасная нарада па пытаннях арганізацыі аздараўлення дзяцей у летні перыяд і стварэння бяспечных умоў у лагерах усіх тыпаў на базе стацыянарнага лагера "Лясной" упраўлення адукацыі Слонімскага райвыканкама.