Дзейнасць санаторна-курортных арганізацый Магілёўскай вобласці за 6 месяцаў 2023 года

07-Жніўня-2023

На працягу шасці месяцаў 2023 года ў санаторна-курортных арганізацыях Магілёўскай вобласці адзначаецца значны попыт на лячэбна-аздараўленчыя паслугі.

За студзень-чэрвень санаторыямі вобласці было рэалізавана 17025 пуцёвак, што на 1330 пуцёвак або 8,5 працэнта больш, чым у студзені-чэрвені 2022 года, у тым ліку для замежных грамадзян 2537 пуцёвак, што на 768 пуцёвак або 43,4 працэнта. чым за аналягічны пэрыяд 2022 году.

Выручка ад рэалізацыі паслуг склала 15772,2 тыс. рублёў або 134,2 працэнта да студзеня-чэрвеня 2022 года, у тым ліку ад рэалізацыі паслуг замежным грамадзянам 2411,1 тыс. рублёў або ў 1,8 раза больш за адпаведны перыяд мінулага года.

Загрузка санаторыяў склала 81,5 працэнта, супраць 73,4 працэнта ў студзені-чэрвені 2022 года.

За 6 месяцаў 2023 года санаторна-курортнымі і аздараўленчымі арганізацыямі на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы было накіравана больш за 965,0 тыс. рублёў. З гэтай сумы найбольшая колькасць сродкаў была накіравана санаторыямі "Шыннік" ААТ "Белшына" і "Сосны" ААТ "Магілёўхімвалакно" - 595,0 тыс. рублёў.

У санаторыях вяліся рамонтныя работы, набывалася медыцынскае і тэхналагічнае абсталяванне, распрацоўваліся новыя віды медыцынскіх паслуг.

Усімі здраўніцамі вобласці праводзіцца работа па прасоўванні санаторна-курортных паслуг праз удзел у выставачных мерапрыемствах, выкарыстанне СМІ, укараненне скідак, акцыі, дадатковыя рэкламныя мерапрыемствы, укараненне новых відаў паслуг.

Так, у I квартале б.г. санаторыі прынялі ўдзел у 29-ай Маскоўскай міжнароднай турыстычнай выставе «MITT-2023», «Інтурмаркет - 2023» г. Масква, XXY Міжнароднай выставе-кірмашы «Адпачынак-2023» у г. Мінску, у анлайн канферэнцыі з Архангельскай вобласцю з дэманстрацыяй прэзентацый , Міжнароднай навукова-клінічнай канферэнцыі "Шляхі вырашэння праблем санаторна-курортнага лячэння ў здраўніцах Беларусі", Расійска-беларускай сустрэчы "Садружнасць 2023" на тэму "Міжнародныя сувязі як аснова развіцця сумеснага турыстычнага патэнцыялу Бранскай вобласці і рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь г. Бранск.

У мэтах павышэння якасці абслугоўвання аказваемых паслуг: удасканалена сістэма on-line браніравання і аплаты, укаранёна праграма лаяльнасці, дзейнічае растэрміноўка плацяжоў за пуцёўкі, арганізаваны трансфер адпачывальнікаў з бліжэйшых вакзалаў і аэрапорта, забяспечана мабільная сувязь Viber і WatsApp супрацоўнікамі аддзела маркетынгу ў рэжыме «24/ 7». Вядзецца праца па размяшчэнні інфармацыі аб санаторыях на LED-экранах, у грамадскім транспарце, буклетах.

Прыцягненню адпачывальнікаў спрыяе ўвядзенне новых відаў медыцынскіх платных паслуг па фізіятэрапіі (электрастымуляцыя нервова-цягліцавых структур, электрасон, інтэрферэнцтэрапія, флюктуарызацыя). Прапануюцца паслугі карбаксітэрапіі, крыятэрапіі. Таксама ўведзены новыя віды аздараўленчых праграм "Клімактэрычны сіндром" і "Жаночае здароўе".

Ва ўсіх санаторна-курортных арганізацыях вобласці арганізавана работа рэкламнай дзейнасці культурных славутасцей рэгіёну і Рэспублікі Беларусь, ёсць дагаворы з турыстычнымі фірмамі па арганізацыі экскурсійных маршрутаў.

Для адпачывальнікаў у санаторыях Магілёўскай вобласці распрацавана 82 турыстычныя маршруты з мэтай азнаямлення з культурна-гістарычнымі каштоўнасцямі і славутасцямі, у тым ліку 12 у справаздачным перыядзе 2023 года.