Вынікі летняй аздараўленчай кампаніі 2023 у Брэсцкай вобласці

01-Верасня-2023

Паводле папярэдніх звестак за летні перыяд у Магілёўскай вобласці аздароўлена 47466 школьнікаў або 102,1 працэнта ад плана.

Усяго працавалі 211 лагераў з кругласутачным знаходжаннем, дзе аздароўлена 19487 чалавек (103,4 працэнта да плана), 576 з дзённым знаходжаннем - 27975 чалавек (101,2 працэнта да плана).

З ліку выхаванцаў спартыўных устаноў вобласці за лета было аздароўлена 9061 чалавек або 19,1 працэнта ад агульнай колькасці аздароўленых, у тым ліку ў кругласутачных спартыўна-аздараўленчых лагерах было аздароўлена 2681 чалавек і 6380 з дзённым знаходжаннем.

У перыяд летняй аздараўленчай кампаніі 2023 года прадоўжана работа лагераў па профілях, напрамках дзейнасці. Арганізавана работа лагераў эколага-краязнаўчага, мастацкага, абаронна-спартыўнага і іншых профіляў, у якіх за лета прайшлі аздараўленне 22642 школьнікі.

Для пераможцаў рэспубліканскіх і абласных прадметных алімпіяд, высокаматываваных навучэнцаў быў арганізаваны абласны профільны кругласутачны лагер "Алімпіец" (100 чалавек). Ва ўсіх рэгіёнах вобласці на базе ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі была арганізавана работа ў гэтым напрамку. Працавалі профільныя лагеры і атрады "Інтэлект", "Эрудыт", "Летняя акадэмія", "Інтэлектуал" і інш., дзе рабяты пераможцы і ўдзельнікі прадметных алімпіяд, а таксама мелыя добрыя вынікі ў вучобе маглі адпачываць і ўдасканальваць свае веды і навыкі.

З мэтай павелічэння колькасці дзяцей, якія аздараўляюцца, у вобласці ў бягучым годзе работа 5 стацыянарных аздараўленчых лагераў і 2 арандаваных на базе санаторыяў "Сосны" ААТ "Магілёўхімвалакно" і "Дубровенка" РУП "Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі" была арганізавана ў пяць змен, замест традыцыйных чатырох. . Гэта дазволіла дадаткова аздаравіць 1008 хлопчыкаў і дзяўчынак.

Харчаванне дзяцей у лагерах было арганізавана па зацверджаным 2-х тыднёвым меню з захаваннем норм. Пастаўкі прадуктаў ажыццяўляліся па заключаных прамых дагаворах.

Выхаваўчая работа ў аздараўленчых лагерах ажыццяўлялася з улікам метадычных рэкамендацый у дапамогу арганізатарам летняга адпачынку ў 2023 годзе, а таксама календара дзяржаўных свят, памятных дат і міжнародных святочных дзён.

Адпачынак хлопчыкаў і дзяўчынак у лагерах быў напоўнены адпаведнымі мерапрыемствамі, накіраванымі на патрыятычнае, маральнае, працоўнае выхаванне, фарміраванне здаровага ладу жыцця. Шэраг мерапрыемстваў прысвечаны Году міру і стварэння, умацаванню адзінства, беларускай дзяржаўнасці.

За летні перыяд аздараўленне прайшлі 2000 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Таксама ў лагерах з дзённым і кругласутачным знаходжаннем адпачылі 462 дзіцяці, з ліку дзяцей-інвалідаў.

Ва ўзаемадзеянні з абласнымі ўпраўленнямі Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, воінскімі часцямі Міністэрства абароны ў кожным рэгіёне была арганізавана дзейнасць аздараўленчых лагераў ваенна-патрыятычнага профілю з прыцягненнем непаўналетніх дзяцей і падлеткаў, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, прызнаных беднымі. якія знаходзяцца на розных формах ўліку, такіх рабят было аздароўлена 1605.

У вобласці працавалі 79 лагераў ваенна-патрыятычнага профілю, у якіх былі заняты 2268 хлопчыкаў і дзяўчынак, у тым ліку на базе воінскіх часцей была арганізавана работа 23 лагераў для 427 падлеткаў.

Праграма дзейнасці такіх лагераў прадугледжвае выкарыстанне шырокага спектра форм і метадаў работы па патрыятычным і ваенна-патрыятычным выхаванні, фізічным выхаванні і спорце.

Арганізаваныя лагеры ў летні перыяд 2023 дазволілі задаволіць усе заяўкі, якія жадаюць прайсці аздараўленне ў лагерах розных тыпаў у поўным аб'ёме.