Аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне дзіцячага насельніцтва Магілёўскай вобласці, пацярпелага ад аварыі на ЧАЭС за 9 месяцаў 2023 года

04-Кастрычніка-2023

За 9 месяцаў 2023 года ў Магілёўскай вобласці скарысталася санаторна-курортным лячэннем і аздараўленнем 4791 дзіця з раёнаў вобласці, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС, што складае 71,9 працэнта ад плана. З іх - 4658 дзяцей у складзе арганізаваных груп, 132 дзіцяці ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў суправаджэнні бацькоў, 1 дзіця-інвалід.

Дзеці атрымлівалі аздараўленне і лячэнне ў 19 здраўніцах, размешчаных як на тэрыторыі рэспублікі, так і за яе межамі. 52 школьнікі Быхаўскага і Краснапольскага раёнаў скарысталіся санаторна-курортным лячэннем у санаторыі «Белая Русь» (г. Туапсэ).

З 5 верасня бягучага года 25 дзяцей і падлеткаў Чэрыкаўскага раёнаў выехалі на санаторна-курортнае лячэнне ў санаторый "Шахцінскі тэкстыльшчык" (г. Туапсэ) за кошт сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы.

За бягучы перыяд 2023 года 5 інвалідаў 2-й групы ЧАЭС (арт.18) скарысталіся лячэннем у здраўніцах.

Усяго ў 2023 годзе плануецца аздаравіць 7349 дзяцей і падлеткаў.