Вынікі працы Гомельскай вобласці па арганізацыі санаторна-курортнага лячэння і аздараўленні насельніцтва за 2023 год

19-Лютага-2024

Па выніках работы за 2023 год былі забяспечаны санаторна-курортным лячэннем і аздараўленнем з выкарыстаннем сродкаў рэспубліканскага бюджэту і бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва 154716 жыхароў Гомельскай вобласці, што амаль на 6000 чалавек больш у параўнанні з 2022 годам. На рэалізацыю гэтых задач затрачана 98,40 млн. рублёў дзяржаўных сродкаў.

Па пуцёўках, набытых за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту было накіравана на санаторна-курортнае лячэнне 4140 непрацуючых пенсіянераў, з іх 1144 грамадзян, якія маюць права на бясплатнае пазачарговае і першачарговае санаторна-курортнае лячэнне, у тым ліку 59 інвалідаў I, II групы, якія карыстаюцца льготамі па артыкуле 18 Закона Рэспублікі Беларусь ад 06.01.2009 "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый". Для катэгорыі грамадзян з сілавых структур на санаторна-курортнае лячэнне было выдзелена 133 пуцёўкі.

Па пуцёўках, набытых за кошт сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, прайшлі санаторна-курортнае лячэнне 6065 чалавек, у тым ліку 2761 непаўналетняе дзіця.

У цэнтры ўвагі - накіраванне на санаторна-курортнае лячэнне дзяцей-інвалідаў. У 2023 годзе былі забяспечаны пуцёўкамі на санаторна-курортнае лячэнне 800 дзяцей-інвалідаў, з іх: за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту па пуцёўках для дзяцей-інвалідаў - 531 дзіця; за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, накіраваных на пераадоленне наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, 236 дзяцей; за кошт сродкаў бюджэту фонду 33 дзіцяці.

Адна з прыярытэтных задач вобласці - забеспячэнне санаторна-курортным лячэннем і аздараўленнем дзяцей, якія пражываюць або навучаюцца ва ўстановах адукацыі на тэрыторыях радыеактыўнага забруджвання. За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на пераадоленне наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, было накіравана на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне 65.409 дзяцей, што амаль на 4300 чалавек больш, чым у 2022 годзе, у тым ліку:

па пуцёўках для бацькоў з дзецьмі ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў забяспечаны санаторна-курортным лячэннем 1941 дзіця;

у загарадных лагерах у летні перыяд забяспечаны аздараўленнем 1851 дзіця;

на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне ў складзе арганізаваных груп накіравана 61617 дзяцей.

Важным напрамкам работы прадстаўніцтва з'яўляецца арганізацыя аздараўлення дзяцей у канікулярны перыяд у лагерах розных тыпаў.

У 2023 годзе на тэрыторыі Гомельскай вобласці была арганізавана работа 2322 лагераў па профілях і напрамках дзейнасці, у якіх аздаравіліся 72155 дзяцей, што амаль на 2460 дзяцей больш у параўнанні з 2022 годам. Так, акрамя 1851 дзіцяці, накіраванага ў аздараўленчыя лагеры за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на пераадоленне наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, 70113 дзяцей прайшлі аздараўленне ў лагерах з выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў на патанненне кошту пуцёўкі, 191 дзіця аздаравілася за поўны кошт. Таксама былі забяспечаны аздараўленнем у лагерах 556 дзяцей-інвалідаў.

Выкананне задач па забеспячэнні гарантаваных дзяржавай правоў грамадзян у сферы санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення будзе працягвацца.