Вынікі работы па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва ў Гродзенскай вобласці за 2023 год

27-Лютага-2024

У 2023 годзе ў Гродзенскай вобласці выкананы ўсе паказчыкі па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню насельніцтва вобласці за кошт дзяржаўных крыніц фінансавання.

Структура сеткі санаторна-курортных і аздараўленчых устаноў вобласці, наступная: дзевяць санаторыяў, 1 дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр і 23 стацыянарныя аздараўленчыя лагеры агульнай койка-магутнасцю 3080 месцаў.

Значна ўмацавалася ў адыходзячым годзе матэрыяльна-тэхнічная база санаторыяў Прынёманскага краю. Інвестыцыі ў асноўныя фонды з 4,4 млн рублёў у 2022 годзе выраслі да 10,8 млн. у бягучым годзе. Санаторыямі актыўна набывалася медыцынскае і тэхналагічнае абсталяванне, праводзілася капітальнае будаўніцтва і рамонты. У санаторыі «Радон» гэта мадэрнізацыя нумароў галоўнага корпуса, мадэрнізацыя лячэбнага аддзялення, рэканструкцыя водагразелячэбніцы – на гэтыя мэты выдзелена і асвоена 3,1 млн руб. Санаторый "Парэчча" – мадэрнізацыя спальнага корпуса, асвоена 2400000 руб. Санаторый "Нёман-72" – рэканструкцыя школы-лякарні – 1,7 млн руб. Санаторыі актыўна рамантуюць нумарны фонд, выдатна разумеючы, што ўжо нават двухмесныя нумары для наведвальнікаў - гэта мінулае стагоддзе, не кажучы аб блокавых.

У рамках падпраграмы "Даступнае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб" у санаторыях Гродзенскай вобласці выкананы і прадаўжаюць выконвацца работы па стварэнню безбар'ернага асяроддзя.

Здраўніцы вобласці маюць 28 нумароў для інвалідаў-калясачнікаў агульнай магутнасцю 56 месцаў. Ва ўсіх санаторыях вобласці, якія працуюць з Рэспубліканскім цэнтрам, створаны ўмовы безбар'ернага асяроддзя. За апошнія 2 гады на гэтыя мэты затрачана 153,3 тыс. руб.

Гэтыя і іншыя мерапрыемствы маркетынгавай палітыкі дазволілі эфектыўна спрацаваць нашым санаторыям у бягучым годзе. Усяго было рэалізавана за 2023 год 77436 пуцёвак (у 2022 - 75231).

Адносна экспарту аздараўленчых паслуг сітуацыя пачынае паступова вяртацца да дакавідных часоў. Сёння 95 працэнтаў іншаземцаў у нашых санаторыях гэта грамадзяне Расіі.

Пры гэтым складальнік санаторыяў Гродзеншчыны ў агульным аб'ёме экспарту турпаслуг у вобласці дасягае 70 працэнтаў.

Узрасла і запаўняльнасць санаторыяў у параўнанні з папярэднім годам. Калі ў 2022 годзе гэты паказчык быў на ўзроўні 78,9 працэнта, то ў бягучым - 82,4 працэнта.

Вырас і аб'ём рэалізацыі ў цэлым з 63 да 77 млн. руб. У тым ліку нерэзідэнтам РБ з 36 да 43,5 млн. руб. Узрос і аб'ём рэалізацыі ад дадатковых паслуг амаль на 4 млн руб.

У 2023 годзе Гродзенскім абласным упраўленнем Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва было накіравана на аздараўленне 11784 чалавекі.

У тым ліку за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва атрымалі санаторна-курортнае лячэнне 5940 чалавек. З іх 3000 дзяцей, у тым ліку ў дзіцячых санаторыях - 2096, у санаторыях (аддзяленнях) маці і дзіцяці - 892 дзіцяці.

У рамках Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС аздароўлена 1456 чалавек. У тым ліку ў складзе арганізаваных груп - 1283 дзіцяці, якія пражываюць або навучаюцца на забруджаных тэрыторыях. На аздараўленне яны выязджалі ў ДРАЦ "Лясная паляна", ДРАЦ "Ждановічы", ДРАЦ "Надзея".

За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту атрымалі санаторна-курортнае лячэнне 3587 чалавек, у тым ліку 826 інвалідаў І-ІІ групы.

Асаблівая ўвага надавалася і аздараўленню дзяцей-інвалідаў. За год атрымалі санаторнае лячэнне 414 дзяцей-інвалідаў з суправаджаючымі.

У дзіцячых аздараўленчых лагерах усіх тыпаў аздароўлена 71828 дзяцей, у тым ліку ў летні перыяд 48741 дзіця.

Работа па санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні насельніцтва Гродзенскай вобласці будзе прадоўжана.