Аздараўленне насельніцтва Магілёўскай вобласці за 2023 год

29-Лютага-2024

У 2023 годзе ў Магілёўскай вобласці за кошт дзяржаўных сродкаў было аздароўлена 88.406 чалавек, што на 2676 чалавек больш, чым у 2022 годзе.

За кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання праз камісіі па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні прадпрыемстваў, арганізацый з ліку працуючых грамадзян і іх непаўналетніх дзяцей было накіравана на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне 5501 чалавек, з іх бясплатна 2853 дзіцяці, у тым ліку 798 у суправаджэнні дарослага.

Асаблівая ўвага ўдзяляецца аздараўленню найбольш сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян. Перш за ўсё, гэта дзеці ва ўзросце да 18 гадоў, якім устаноўлена інваліднасць.

За 2023 год было аздароўлена 330 дзяцей-інвалідаў за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

У перыяд летняй кампаніі ў розных аздараўленчых лагерах адпачылі 462 дзіцяці-інваліды.

Усяго за 2023 год усімі формамі санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення было ахоплена 792 дзіцяці-інваліда або 66,2 працэнта.

Таксама бясплатна, за кошт рэспубліканскага бюджэту былі выдзелены пуцёўкі на санаторна-курортнае лячэнне ў пазачарговым парадку 12 інвалідам і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і да іх прыраўнаваным і 912 непрацуючым інвалідам I і II групы, якія маюць права на першачарговае забеспячэнне пуцёўкамі.

З частковай аплатай ад кошту пуцёвак было накіравана ў санаторна-курортныя арганізацыі 2093 чалавекі, з ліку непрацуючых ветэранаў працы і інвалідаў ІІІ групы, у тым ліку якія з'яўляюцца пенсіянерамі сілавых структур.

На асаблівай увазе знаходзіцца аздараўленне насельніцтва, якое пацярпела пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, і перш за ўсё дзяцей, якія жывуць і навучаюцца на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях.

Для гэтай катэгорыі дзяцей прадастаўляецца штогадовае бясплатнае санаторна-курортнае лячэння і аздараўленні - адна з найбольш значных і дзейсных мер па зніжэнню негатыўнага ўплыву наступстваў Чарнобыльскай катастрофы на іх здароўе.

За 2023 год у вобласці прайшлі санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне 6588 такіх дзяцей, у тым ліку 597 дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, 145 ва ўзросце з 3 да 6 гадоў у суправаджэнні аднаго з бацькоў. Таксама было аздароўлена 5 непрацуючых інвалідаў ІІ групы (арт.18), якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС.

У вобласці забяспечаны стопрацэнтны ахоп санаторна-курортным лячэннем дзяцей, якія маюць адпаведныя медыцынскія паказанні, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Таксама за мінулы год было аздароўлена 72070 школьнікаў у аздараўленчых лагерах.

З агульнай колькасці аздароўленага насельніцтва Магілёўскай вобласці з выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў у 2023 годзе 92,7 працэнта складалі дзеці.