Аб рабоце санаторна-курортных арганізацый Гродзенскай вобласці у 2018 годзе

20-Лютага-2019
У 2018 годзе ў санаторна-курортных арганізацыях Гродзенскай вобласці аздароўлена 66 148 чалавек, у тым ліку 22 654 замежных грамадзяніна. Сярэдняя запаўняльнасць санаторыяў склала 78,6%.
Рэспубліканскаму цэнтру па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва здраўніцамі вобласці прададзена 18 246 пуцёвак. Выручка ад рэалізацыі паслуг склала ў агульным аб'ёме 51 044 тыс. руб. Тэмп росту рэалізацыі склаў 112%. Колькасць замежнікаў, якія наведалі санаторыі вобласці за 2018 г. таксама вырасла да 22 654 чалавек, а рэалізацыя ім на 107, 6%.
Згодна з Указам Прэзідэнта Беларусі № 462 "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян" замежнікі могуць знаходзіцца ў бязвізавай зоне да дзесяці сутак. З пашырэннем бязвізавага рэжыму замежным грамадзянам сталі даступныя санаторыі, размешчаныя на тэрыторыі г. Гродна і Гродзенскага раёна: адкрытае акцыянернае таварыства "Санаторый "Азёрны", філіял "Санаторый "Парэчча" адкрытага акцыянернага таварыства "Белаграздраўніца", даччынае унітарнае прадпрыемства "Санаторый "Неман- 72" і санаторый "Жамчужына" сэрвіснага ўнітарнага прадпрыемства "АзотСервис".
Выдатная медыцынская база санаторыяў дазваляе за дзесяць дзён прайсці паўнавартасны курс рэабілітацыі, аднаўленчых працэдур і адпачыць. Усяго у 2018 годзе такой магчымасцю скарысталася 2 053 замежніка. Варта адзначыць той факт, што расце колькасць нашых гасцей, якія заязджаюць на аздараўленне па безвизу на працяглыя тэрміны. У 2017 годзе ў гэтым плане санаторыі аказвалі ж у асноўным гасцінічныя паслугі. Далейшае развіццё бязвізавага рэжыму знаходжання ў нашай краіне замежнікаў прынясе Беларусі істотную выгаду.
Па выніках працы за 2018 год Гродзенскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва прызнана лепшым у Беларусі, а сярод санаторыяў для дарослых трэцяе месца ў рэспубліцы заваяваў санаторый "Радон".