Аб 14-м Рэспубліканскім турыстычным злёце калектываў супрацоўнікаў дзіцячых рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтраў Рэспублікі Беларусь

30-Жніўня-2019
З 25 па 27 жніўня 2019 года ў Пінскім раёне на базе дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра "Світанак" адбыўся 14-ты Рэспубліканскі турыстычны злёт калектываў супрацоўнікаў дзіцячых рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтраў пад лозунгам "Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што захоўваць".
Турзлёт прайшоў пад эгідай Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні, а таксама Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і быў прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Агульнае кіраўніцтва па арганізацыі турыстычнага злёту ажыццяўляла дырэктар КУП "ДРАЦ "Світанак" Валянціна Канстанцінаўна Бегеба.
Былі пастаўлены наступныя задачы:
- прапаганда здаровага ладу жыцця, фізічнай культуры і спорту сярод работнікаў працоўных калектываў цэнтраў;
- папулярызацыя і развіццё спартыўнага турызму;
- захаванне і прымнажэнне спартыўна-турысцкіх і творчых традыцый;
- умацаванне сяброўскіх сувязяў, абмен вопытам і згуртаванне калектываў супрацоўнікаў цэнтраў.
Святочная абстаноўка, выдатная надвор'е і маляўнічая прырода Палесся спрыялі атрыманню зарада пазітыўных эмоцыі, а насычаная праграма дала магчымасць праявіць свае творчыя здольнасці і спартыўна-турысцкую падрыхтоўку.
Праграма турыстычнага злёту ўключала наступныя віды спаборніцтваў і конкурсаў:
Турысцка-спартыўныя спаборніцтвы:
1.Тэхніка воднага турызму;
2.Тэхніка пешаходнага турызму;
3.Турысцкая эстафета;
4.Маунтынбайкiнг;
5.Спаборніцтвы па спартыўным скалалажанні.
Конкурсная праграма:
1.Вiзiтка;
2.Конкурс турысцкай песні;
3.Жартоуная паласа перашкод;
4.Кулiнарны конкурс з абаронай стравы;
5.Дырэктарскi конкурс.
Адметнай асаблівасцю турслёта ў КУП "ДРАЦ "Світанак"сталі спаборніцтвы па спартыўным скалалажанні ў новым спартыўным зале, пабудаваным за кошт субвенцый, што перадаюцца з рэспубліканскага бюджэту на пераадоленне наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Ад усёй душы віншуем прызёраў:

1 месца - КУП ДРАЦ "Світанак";
2 месца - КУП ДРАЦ "Надзея";
3 месца - КУП ДРАЦ "Пралеска".