Зімовыя вакацыі - выдатная магчымасць паспрабаваць сябе ў чымсьці новым. Дзе і чым займаліся ў канікулярны час мінскія школьнікі

22-Студзеня-2021
У Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Эўрыка" на вакацыях адкрылі дзённай лагер "няўрымслівыя". Адпачыць у ім вырашылі 30 хлопчыкаў і дзяўчынак. Тут сфарміравалі некалькі атрадаў па 7-8 чалавек. Напаўняльнасць ў групах менш, чым звычайна. Адбілася пандэмія. Аднак сумаваць юнакам у невялікай кампаніі не прыйшлося. У цэнтры працуе каля 400 аб'яднанняў па інтарэсах. У выхаванцаў лагера кожны дзень быў распісаны па хвілінах. Асноўная занятасць - шматлікія майстар-класы.
Школьнікі развучвалі хіп-хоп-танцы, змагаліся на мячах ў клубе гістарычнай рэканструкцыі, абпальвалі гаршкі, вылепленыя ўласнаручна у ганчарнай майстэрні. Былі і профільныя атрады. Напрыклад, тым, хто не можа расстацца з гаджэтамі, прапаноўвалі дадаткова асвоіць карысныя кампутарныя праграмы.
Усяго на вакацыях у аздараўленчых лагерах з дзённым знаходжаннем адпачылі больш за 6 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак. У зімовы сезон запрасілі дзяцей і тры загарадных комплексу. Прымалі дзятву "Спадарожнік", "Палітэхнік" і "Гарызонт", у якіх прайшлі аздараўленне 249 мінскіх школьнікаў.
Пабываць у лагеры можна было і завочна. Пры гэтым купляць пуцёўку ня трэба. У Мінскім дзяржаўным Палацы дзяцей і моладзі да 9 студзеня працаваў онлайн-лагер "Сакрэты бяспечнай зімы".
У дыстанцыйным рэжыме для рабят праводзіліся пазнавальныя гульнявыя праграмы, навучальныя заняткі, конкурсы, відэаўрокі.