Аздараўленне дзяцей Гродзенскай вобласці ў перыяд восеньскіх канікулаў

20-Кастрычніка-2021

Падчас восеньскіх канікулаў у кожным раёне вобласці расхінуць свае дзверы аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем. Яны будуць арганізаваны ўстановамі агульнай сярэдняй адукацыі і структурнымі падраздзяленнямі ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама.
На працягу шасці дзён умацаваць сваё здароўе, адпачыць ад школьных заняткаў і хатніх заданняў, набрацца сіл перад новай вучэбнай чвэрцю і з задавальненнем правесці час змогуць каля 4,5 тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак. Асноўная ўвага пры арганізацыі лагераў будзе ўдзелена забеспячэнню бяспечных умоў знаходжання дзяцей, выкананню тэхнікі бяспекі пры правядзенні выхаваўчых мерапрыемстваў, правілаў пажарнай бяспекі, дарожнага руху. Безумоўна, будзе ўлічана і эпідсітуацыя, якая склалася.
Каб разнастаіць баўленне часу школьнікаў і напоўніць іх будні цікавым зместам, ужо зараз актыўна праводзіцца апытанне сярод бацькоў. З улікам іх пажаданняў і інтарэсаў дзяцей будуць распрацаваны культурна-дасугавыя мерапрыемствы. Цікавыя і пазнавальныя праграмы для хлапчукоў і дзяўчынак падрыхтуюць установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Для юных непаседаў будуць працаваць гульнявыя пляцоўкі, творчыя майстэрні, правядуць захапляльныя майстар-класы, гульні, конкурсы. Таксама арганізуюць для школьнікаў розныя фізкультурна-аздараўленчыя і спартыўныя святы, дзе кожнае дзіця зможа прадэманстраваць свой спрыт, хуткасць і фізічную падрыхтоўку. Адным словам, сумаваць не давядзецца, забаў на любы густ.