Аздараўленне дзяцей Магілёўскай вобласці ў перыяд восеньскіх канікулаў

29-Кастрычніка-2021

На тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў перыяд восеньскіх канікулаў з 31 кастрычніка па 7 лістапада 2021 года будуць працаваць 266 аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем на базах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, спецыялізаваных навучальна-спартыўных устаноў.
У лагерах плануецца аздаравіць 7560 дзяцей і падлеткаў.
З гэтай мэтай на патанненне кошту пуцёўкі ў лагеры выдзелена больш за 190,00 тыс. рублёў сродкаў рэспубліканскага бюджэту, з разліку на адно дзіця ў дзень 4,20 рублёў.
Сярэдні кошт пуцёўкі ў аздараўленчыя лагеры ў залежнасці ад узросту дзіцяці склаў у памеры: для дзяцей 6-10 гадоў - 32,48 рублёў, 11-13 гадоў - 35,08 рублёў, 14-17 гадоў - 39,72 рублёў.
Пры залічэнні дзяцей у лагер асаблівая ўвага і перавага ўдзяляецца аздараўленню непаўналетніх дзяцей са шматдзетных, малазабяспечаных, прыёмных, апякунскіх, няпоўных сем'яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы і знаходзяцца на розных відах уліку.
Работа аздараўленчых лагераў будзе арганізавана з улікам выканання санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў, супрацьпажарных і іншых патрабаванняў, што прад'яўляюцца пры арганізацыі дзіцячага аздараўлення.
У адпаведнасці з Часовымі метадычнымі рэкамендацыямі па прафілактыцы заносу і распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі (COVID-19) пры арганізацыі работы лагераў будзе ажыццяўляцца штодзённы кантроль за станам здароўя дзяцей, рэгулярная вільготная ўборка ўсіх памяшканняў з выкарыстаннем сродкаў дэзінфекцыі.
Кожны дзень у лагеры будзе насычаны рознымі займальнымі заняткамі. Пры правядзенні культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў будзе забяспечана максімальнае знаходжанне дзяцей на вольным паветры.