Аздараўленне школьнікаў Брэсцкай вобласці ў перыяд восеньскіх канікулаў 2021 года

08-Лістапада-2021
Самая прыемная пара для школьнікаў - гэта канікулы: час адпачынку, забаў, свабоды ў выбары заняткаў, зняцця назапашанага напружання, папаўнення зрасходаваных сіл, аднаўлення здароўя.
Адправіўшы дзіця ў аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем, бацькі могуць быць упэўненыя, што іх дзіця знаходзіцца пад наглядам выхавальнікаў і для яго будзе арганізаваны паўнавартасны адпачынак, пасля якога ён атрымае масу незабыўных уражанняў.
У аздараўленчых лагерах хлапчукі і дзяўчынкі жывуць па рэжыме, наведваюць кінатэатры, тэатры, удзельнічаюць у розных мерапрыемствах. Акрамя гэтага, кожны дзень юнакі і дзяўчаты атрымліваюць паўнацэннае трохразовае харчаванне. Кухары імкнуцца парадаваць дзяцей новымі стравамі. У рацыёне ёсць садавіна, духмяныя сокі, ёгурты і іншыя карысныя прадукты.
У перыяд восеньскіх канікулаў па аператыўных звестках прайшлі аздараўленне 8,8 тысячы школьнікаў Брэсцкай вобласці. Арганізавана работа 239 аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем на базах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і на базе спецыялізаванай навучальна-спартыўнай установы.
Адмысловая ўвага была нададзена аздараўленню дзяцей сацыяльна-неабароненых катэгорый. Аздароўлена 128 дзяцей-сірот, 57 дзяцей-інвалідаў, 332 дзіцяці, якія складаюцца на прафілактычным уліку і знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Сярэдні кошт пуцёўкі ў аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем тэрмінам 6 дзён у сярэднім па вобласці склала 37 рублёў 70 капеек. Кожнаму дзіцяці аказана дзяржаўная дапамога ў выглядзе патаннення кошту пуцёвак у суме 25 рублёў 20 капеек.
У вобласці прымаліся ўсе неабходныя меры па стварэнню бяспечных умоў знаходжання дзяцей у аздараўленчых лагерах ва ўмовах складанай эпідэміялагічнай сітуацыі і ў адпаведнасці з метадычнымі рэкамендацыямі па прафілактыцы ўзнікнення і распаўсюджвання COVID-19 пры арганізацыі работы аздараўленчых і санаторна-курортных арганізацый для дзяцей. Усе аздараўленчыя лагеры забяспечвалі штодзённы кантроль за станам здароўя дзяцей, рэгулярную вільготную ўборку ўсіх памяшканняў з выкарыстаннем сродкаў дэзінфекцыі. Пры ранішнім прыёме дзяцей ажыццяўлялася тэрмаметрыя, было забяспечана максімальнае раз'яднанне дзяцей пры арганізацыі дзённага сну, харчаванні. Забаўляльныя праграмы былі арганізаваны такім чынам, каб выключыць знаходжанне вялікай колькасці дзяцей у адным месцы і пераважна на свежым паветры.
Пры медыцынскім аглядзе, атрыманні, раздачы ежы і сервіроўцы абедных сталоў працаўнікамі лагераў выкарыстоўваліся сродкі індывідуальнай абароны.
Варта адзначыць, што дзякуючы прафесіяналізму вопытных педагогаў кожны дзень знаходжання ў лагеры быў насычаны цікавымі для дзяцей праграмамі, у выніку якіх хлопцы атрымалі зарад бадзёрасці, радасці і здароўя, масу задавальнення, даведаліся шмат новага для сябе.