Аздараўленне дзяцей Віцебскай вобласці ў перыяд зімовых канікул

14-Студзеня-2022
У перыяд зімовых школьных канікул у Віцебскай вобласці працавала каля 270 лагераў з дзённым знаходжаннем дзяцей (ад 6 да 9 дзён) і адзін лагер з кругласутачным знаходжаннем, у якіх аздаравілася амаль 10 тысяч школьнікаў.
З 1 па 9 студзеня 2022 года працаваў профільны дзевяцідзённы лагер з кругласутачным знаходжаннем дзяцей "Навагодняя казка ў Дружных хлопцах!" на базе аздараўленчага лагера "Дружныя хлопцы" ГУДА "Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі".
Сярэдняя цана аздараўленчай пуцёўкі склала 249 рублёў, з якіх 92 рублі – дзяржаўныя сродкі і 157 рублёў – бацькоўская даплата.
Профільная зімовая змена прыняла 76 хлапчукоў і дзяўчынак ва ўзросце ад 6 да 15 гадоў. Праграма лагера была насычаная разнастайнымі святочнымі мерапрыемствамі. Штодзень хлопцы ўдзельнічалі ў квэстах, конкурсах, флэшмобах, спартыўных гульнях, музычна-гульнявых праграмах. Для арганізацыі і правядзення спартыўна-аздараўленчых мерапрыемстваў у лагеры ёсць неабходны інвентар для зімовых відаў спорту: лыжы, канькі, санкі, цюбінгі.
                                                                            
Такія мерапрыемствы як краязнаўчы квэст «Прыгоды ў Дружных хлопцах», ЦікТок - чэлендж «Мы ў трэндзе!», інтэлектуальны брэйн-рынг ˮНовы год у розных краінах свету“, інтэрнэт-чэленж «Лепшыя вакацыі – у Дружных хлопцах», Каляды , Каляда, адчыняй вароты!», спартовая гульня «Капрызы Дзеда Мароза», зімовая майстэрня «Happy New Year», конкурс мабільнага кіно «У ноч на Каляды» і штодзённыя дыскатэкі DISKO – party «У коле сяброў» нікога не пакінулі абыякавымі.
                                                                              
Як праходзіць аздараўленне дзяцей у лагеры “Дружныя хлопцы” прыязджаў паглядзець старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Цярэнцьеў В.У. Ён высока ацаніў працу калектыву, паразмаўляў з хлопцамі і выказаў меркаванне, што такіх лагераў павінна быць больш.
Апошні дзень у "Дружных хлопцах" прайшоў пад дэвізам "Да новых сустрэч, Дружныя хлопцы!" з аперацыяй «Чароўны чамадан» і Instagram – челендж «сэлф на дарожку».
У сацыяльных сетках Instagram і VK, як добра, як вэб-сайт Vitebsk Regional Center for Children and Youth, most interesting photos and videos of life of the children in the camp "Friendly Guys".
Які visited the camp once, he comes back here again and again. Па так актыўных мерапрыемствах, хлопцы find true friends and already gree in advance on what shift they will come here in the summer and winter of next year.