Аздараўленне дзяцей 1 - 2 класаў Віцебскай вобласці ў перыяд дадатковых канікул

11-Лютага-2022
У перыяд дадатковых канікул з 14 па 19 лютага 2022 года ў Віцебскай вобласці для 600 навучэнцаў I - II класаў плануецца адкрыццё 30 аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем.
На працягу шасці дзён вопытныя педагогі будуць працаваць з малымі з улікам эпідэміялагічнай сітуацыяй. У планах па аздараўленні дзяцей заняткі ў гуртках па інтарэсах, разнастайныя спартыўныя конкурсы і спаборніцтвы на свежым паветры, сустрэчы з цікавымі людзьмі. Каб адпачынак пайшоў на карысць дзецям у гульнявой форме правядуць шэраг мерапрыемстваў, якія садзейнічаюць фарміраванню здаровага ладу жыцця, пачуцця калектывізму, а таксама навучанню правілам дарожнага руху і дзеянням у надзвычайных сітуацыях.
Немалаважную ролю ў аздараўленні дзяцей адыгрывае правільнае здаровае харчаванне. Для гэтага распрацавана паўнацэннае меню, якое ўключае разнастайныя стравы, з улікам норм харчавання і грашовых норм расходаў на харчаванне, якія прымяняюцца пры арганізацыі харчавання дзяцей ва ўзросце ад 6 да 10 гадоў.
У Год гістарычнай памяці дзецям пакажуць фільмы пра Вялікую Айчынную вайну, правядуць гутаркі па фарміраванні маральнай пазіцыі ў адносінах да падзей і вынікаў Вялікай Айчыннай вайны. Таксама запланаваны паходы ў краязнаўчыя музеі для азнаямлення дзяцей са звычаямі і мастацкімі рамёствамі беларускага народа.
Такія мерапрыемствы прывіваюць у дзяцей любоў да роднай краіны, далучаюць да культуры, здаровага ладу жыцця, фарміруюць пачуццё патрыятызму і з'яўляюцца добрай альтэрнатывай камп'ютарным гульням і прагляду тэлеперадач.