Падрыхтоўка аздараўленчых лагераў Гродзенскай вобласці да летняга сезона

26-Красавіка-2022
Набліжаецца да завяршэння навучальны год, і дзіцячыя лагеры ўжо вядуць падрыхтоўчую работу да прыёму юных адпачывальнікаў. Сёлета ў рэгіёне плануюць расхінуць свае дзверы 23 стацыянарныя лагеры ў 3-х і 4-х зменным рэжыме. Больш за 13 тысяч дзяцей змогуць адпачыць у загарадных лагерах.
 
Цяпер уласнікамі лагераў актыўна вядзецца іх падрыхтоўка да сезона. Праводзяцца неабходныя рамонтныя і будаўнічыя работы, закупляецца тэхналагічнае абсталяванне. На гэтыя мэты выкарыстоўваюцца як уласныя сродкі, так і сродкі, выдаткаваныя з рэспубліканскага, абласнога і мясцовых бюджэтаў. Вырашаюцца першарадныя задачы па забеспячэнні бяспечнага знаходжання дзяцей у лагерах, вызначаныя нагляднымі органамі. Ход падрыхтоўкі лагераў пад кантролем міжведамасных груп. Ужо ажыццёўлены маніторынг падрыхтоўкі стацыянарных аздараўленчых лагераў Мастоўскага, Слонімскага, Ваўкавыскага раёнаў.
 
Усяго ў Гродзенскай вобласці ў летні перыяд 2022 года плануецца арганізацыя работы 728 аздараўленчых лагераў усіх тыпаў і відаў. У іх будзе аздароўлена 48,5 тысячы дзяцей.