- Галоўная
- Навіны
- Агульная інфармацыя
- Адміністрацыйныя працэдуры
- Дзяржаўныя закупкі
- Інвестару
- Дакументы
- Паказчыкі дзейнасці
- Санаторна-курортныя арганізацыі
- Аздараўленчыя арганізацыі
- Выхаваўча-аздараўленчыя, выхаваўча-аздараўленчыя лагеры
- Як атрымаць пуцёўку
- Як дабрацца да здраўніц, размешчаных за мяжой
- Кантакты і час працы
- Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Выстава «Віцебшчына турыстычная»
18-Ліпеня-2022
У рамках правядзення XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "СЛАВЯНСКІ БАЗАР У ВІЦЕБСКУ" адбылася выстава "Віцебшчына турыстычная". 14 ліпеня 2022 года ў ёй прынялі ўдзел кіраўнікі санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый Віцебскай вобласці:
- Дзяржаўная ўстанова «Лепельскі ваенны санаторый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»;
- даччынае унітарнае прадпрыемства «Санаторый «Лётцы»;
- даччынае унітарнае прадпрыемства «Санаторый «Лясныя азёры»;
- Санаторый "Чыгуначнік" транспартнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі";
- філіял «Дзіцячы санаторый «Расінка» ААТ «Белаграўздраўніца»;
- Рэспубліканскае санаторна-курортнае унітарнае прадпрыемства "Санаторый "Лясное" Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;
- Дзяржаўная ўстанова "Санаторый "Баравое" Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- Установа аховы здароўя “Абласны дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр “Ветразь”;
- Камунальнае унітарнае прадпрыемства "Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр "ЖАМЧУЖЫНА" Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта;
- Пансіянат "ЛОДЭ".
У перыяд правядзення фестывалю ў г. Віцебску на вуліцы Пушкіна і Ратушнай плошчы, сумесна з упраўленнем спорту і турызму Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, была арганізавана работа двух часовых турысцка-інфармацыйных цэнтраў. Цэнтры размяшчаліся з улікам напрамкаў турыстычных патокаў. Жыхары і госці паўночнай сталіцы атрымалі вычарпальную інфармацыю аб дзейнасці санаторыяў Віцебшчыны з вуснаў кіраўнікоў санаторна-курортных арганізацый і прадстаўнікоў маркетынгавых службаў. Жадаючыя мелі магчымасць больш падрабязна вывучыць магчымасці санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення ў Віцебскай вобласці, а таксама спосабы набыцця пуцёвак.
За чатыры дні работы выставы было раздадзена больш за дзесяць тысяч экзэмпляраў рэкламнай прадукцыі і інфармацыйнай літаратуры аб турыстычных магчымасцях горада Віцебска і Віцебскай вобласці.