Вынікі работы санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый Брэсцкай вобласці ў 1 паўгоддзі 2022 года

12-Жніўня-2022
За 1 паўгоддзе 2022 года ў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях Брэсцкай вобласці паправілі сваё здароўе 42,4 тысячы чалавек (2021 г. - 40,2 тыс. чал), у тым ліку за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і сродкаў пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва 14,7 тысяч чалавек (2021 г. - 15,9 тыс. чал).
 
Агульная загрузка санаторыяў вобласці па выніках паўгоддзя складае 80,8 працэнта (2021 год - 75,4 працэнта). Цяпер па аператыўных даных загрузка ў здраўніцах складае 100 і больш працэнтаў і забраніраваны практычна ўсе месцы да канца летняга перыяду і на верасень.
 
Выручка ад рэалізацыі санаторна-курортных і аздараўленчых паслуг за студзень-чэрвень 2022 года склала 33,7 млн. рублёў, гэта 120,2% да аналагічнага перыяду 2021 года. Экспарт паслуг вырас на 182,3% і склаў 4,1 млн. руб. (2021г - 2,3 млн. руб.).
 
Замежныя грамадзяне ў агульным аб'ёме адпачывальнікаў па выніках паўгоддзя складаюць 8, 8% або 3, 7 тыс. чалавек (2021 г. - 2, 6 тыс. чал) і ў 98% выпадкаў гэта грамадзяне Расійскай Федэрацыі.
 
У сувязі з увядзеннем з 01.07.2022 года бязвізавага рэжыму для грамадзян Рэспублікі Польшча ў санаторна-курортных установах актыўна праводзіцца работа па прыцягненню замежных грамадзян. Так, цяпер асноўная маса санаторна-курортных арганізацый Брэсцкай вобласці маюць перакладныя версіі сайтаў на польскую мову. Буклеты санаторыяў на польскай мове падрыхтаваны і актыўна распаўсюджваюцца ў гандлёвых кропках і на ўставачных мерапрыемствы. Рэкламныя фільмы на польскай мове аб здраўніцах падрыхтаваны чатырма ўстановамі і актыўна прасоўваюцца ў сацыяльных сетках, астатнія здраўніцы працуюць у гэтым напрамку.
 
У мэтах стабільнай работы і павелічэння выручкі ад экспарту паслуг санаторна-курортныя арганізацыі Брэстчыны бяруць удзел у выставах, форумах і іншых мерапрыемствах не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і ў краінах блізкага замежжа. Так, у першым паўгоддзі 2022 года здраўніцы Брэстчыны прынялі ўдзел у васьмі міжнародных выставах.
 
Вялікая ўвага надаецца ўмацаванню і развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы здраўніц вобласці. У першым паўгоддзі на правядзенне капітальных і бягучых рамонтаў, добраўпарадкаванне тэрыторыі, набыццё інвентару, медыцынскага і тэхналагічнага абсталявання зрасходавана каля 3 млн. рублёў.
 
Так, у ААТ "Санаторый "Ружанскі" былі выкананы работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі, набыты медыцынскае абсталяванне, гаспадарчы інвентар, мяккі і цвёрды інвентар, мэбля, праведзены бягучы рамонт будынкаў і збудаванняў і на гэтыя мэты затрачана 793,3 тыс. рублёў. У ДУП «Санаторый Буг» праведзены мадэрнізацыя кіназалы, дзвюх абедзенных залаў (бурштынавай і белай), сталовай, бягучы рамонт будынкаў і збудаванняў, праведзены работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі і затрачана 559,0 тыс. рублёў. У санаторыі "Надзея" РУП "Брэстаблгаз" выкананы бягучы рамонт будынкаў і збудаванняў, набыта баракамера і на гэтыя мэты затрачана 341 тыс. рублёў.
 
Забяспечыць даступнасць санаторна-курортных і аздараўленчых паслуг для розных катэгорый насельніцтва рэспублікі дазваляе цэнаўтварэнне з прымяненнем гнуткай сістэмы скідак (сезонных, па ўзросту, для членаў прафсаюзаў, да святочных дзён), увядзенне дысконтных карт, кароткатэрміновыя аздараўленчыя экспрэс-праграмы, курсоўкі для пастаянных кліентаў, да дня нараджэння, прафесійных святаў і да т.п., увядзенне падарункавых сертыфікатаў, прадастаўленне кліентам растэрміноўкі плацяжу за паслугі па картах «Магніт» і «Халва». Усю інфармацыю аб акцыях, зніжках, навінках у лячэнні можна даведацца на сайтах здраўніц.
 
У санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях на асаблівым кантролі мерапрыемствы па бяспецы знаходжання адпачывальнікаў. Кіраўнікамі санаторна-курортных арганізацый прымаюцца меры па рэалізацыі арганізацыйных і санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў па папярэджанні заносу і распаўсюджванні каранавіруснай інфекцыі (COVID-19), а таксама папярэджанні ўзнікнення іншых інфекцыйных захворванняў.