Арганізацыя аздараўлення дзяцей Магілёўскай вобласці ў перыяд восеньскіх канікулаў

28-Кастрычніка-2022

На тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў перыяд восеньскіх канікулаў з 30 кастрычніка па 7 лістапада 2022 года будуць працаваць 268 аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем на базах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, спецыялізаваных навучальна-спартыўных устаноў.

У лагерах плануецца аздаравіць 8032 школьнікі.

З гэтай мэтай на патанненне кошту пуцёўкі ў лагеры выдзелена больш за 219,0 тыс. рублёў сродкаў з рэспубліканскага бюджэту, з разліку на адно дзіця ў дзень 4,55 рублёў.

Сярэдні кошт пуцёўкі ў аздараўленчы лагер у залежнасці ад узросту дзіцяці склаў для дзяцей: 6-10 гадоў - 36,90 рублёў, 11-13 гадоў - 44,30 рублёў, 14-17 гадоў - 47,70 рублёў.

Работа аздараўленчых лагераў арганізавана з улікам выканання санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў, супрацьпажарных і іншых патрабаванняў, што прад'яўляюцца пры арганізацыі дзіцячага аздараўлення.

Для цікавага і разнастайнага вольнага часу дзяцей у лагерах распрацаваны аздараўленча-адукацыйныя праграмы. Запланавана правядзенне розных конкурсаў, віктарын, акцый, культурна-забаўляльных, турысцка-экскурсійных, спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў. Асаблівая ўвага будзе зроблена на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне. Для школьнікаў будуць арганізаваны пазнавальныя экскурсіі па гістарычных і памятных мясцінах роднага краю.

 Актыўна, цікава і з карысцю пройдуць восеньскія канікулы ў школьнікаў Магілёўшчыны.