Сустрэча з працоўным калектывам Дзяржаўнай лячэбна-аздараўленчай установы “Санаторый “Сосны” Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

25-Ліпеня-2023

У рамках выездаў членаў рэспубліканскіх інфармацыйна-прапагандысцкіх груп 20 ліпеня 2023 года дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Балбатоўскі Генадзь Мікалаевіч правёў рабочую сустрэчу з працоўным калектывам Дзяржаўнай лячэбна-аздараўленчай установы "Санаторый "Сосны". У візіце таксама прынялі ўдзел: загадчык сектара каардынацыі дзейнасці арганізацый аховы здароўя Кіраўніцтва спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - Леўчанка Маргарыта Паўлаўна і старшыня Мядзельскага раённага Савета дэпутатаў - Бароўка Алег Алегавіч.

Тэрыторыя санаторыя займае больш за 56 га зямлі і размешчана на беразе найпрыгожага возера Нарач у курортнай зоне Нарачанскага рэгіёна ў асяроддзі лясных масіваў. Цяпер у санаторыі атрымліваюць санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне 262 чалавекі, з іх - 68 замежных грамадзян, пераважна грамадзяне Расійскай Федэрацыі.

Галоўнай тэмай дня стала "Дэмаграфічная бяспека - аснова развіцця грамадства і дзяржавы".
Падчас рабочай сустрэчы ўдзельнікі сустрэчы азнаёміліся з дзейнасцю санаторыя, у тым ліку з медыцынскай базай, наведалі гразелячэбніцу, адрэстаўраваную і добраўпарадкаваную да летняга сезона пляжную зону, разнастайны нумарны фонд.