VII Усебеларускі народны сход

26-Красавіка-2024

24-25 красавіка ў г. Мінску прайшоў VII Усебеларускі народны сход пад дэвізам "Час выбраў нас!"

Усебеларускі народны сход - гэта вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя Рэспублікі Беларусь, які вызначае стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы, забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду.

У пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу ўдзел прынялі дэлегаты ад Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва:

Балбатоўскі Генадзь Мікалаевіч, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва;

Цітова Сняжана Аляксандраўна, начальнік прадстаўніцтва Віцебскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, старшыня пастаяннай камісіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па пытаннях сацыяльнай сферы і справах моладзі, якая ўвайшла ў склад падліковай камісіі Усебеларускага народнага сходу.