- Галоўная
- Навіны
- Агульная інфармацыя
- Адміністрацыйныя працэдуры
- Дзяржаўныя закупкі
- Інвестару
- Дакументы
- Паказчыкі дзейнасці
- Санаторна-курортныя арганізацыі
- Аздараўленчыя арганізацыі
- Выхаваўча-аздараўленчыя, выхаваўча-аздараўленчыя лагеры
- Як атрымаць пуцёўку
- Як дабрацца да здраўніц, размешчаных за мяжой
- Кантакты і час працы
- Вышэйстаячы дзяржаўны орган
40 гадоў cанаторыю «Рассвет-Любань»
27-Мая-202417 мая 2024 года ў філіяле «Санаторый «Рассвет-Любань» адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграўздніца» прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 40-годдзю з дня ўтварэння здраўніцы.
У час свята на тэрыторыі санаторыя былі арганізаваны канцэртныя пляцоўкі, выстава Любанскай дзіцячай школы народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, бяспройгрышная віктарына “Усё пра санаторыю “Рассвет-Любань”, кулінарная выстава-дэгустацыя і дэманстрацыя тэматычных сталоў, выязны гандаль.
На мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці:
- дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, кандыдат медыцынскіх навук Генадзь Мікалаевіч Балбатоўскі
- начальнік прадстаўніцтва Мінскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Ірына Аляксееўна Яўсеева
- старшыня Любанскага раённага выканаўчага камітэта Валерый Віктаравіч Мельнік
- старшыня Рэспубліканскага аграпрамысловага саюза "БелАПС", заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Мікалай Вячаслававіч Радаман
- генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграўздраўніца» Васіль Іванавіч Сянько
- дацэнт кафедры уралогіі і нефралогіі інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя УА "Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт", кандыдат медыцынскіх навук Мікалай Іванавіч Доста і іншыя.
Лепшыя работнікі філіяла "Санаторый "Рассвет-Любань" ААТ "Белаграўздраўніца" за шматгадовую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне працоўных абавязкаў і ў сувязі з 40-годдзем філіяла "Санаторый "Рассвет-Любань" ААТ "Белаграўздраўніца" атрымалі ўзнагароды харчавання Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскага аграпрамысловага саюза "БелАПС", Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, Любанскага раённага выканаўчага камітэта, Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, Прадстаўніцтва Мінскага абласнога цэнтра санаторна-курортнаму лячэнню насельніцтва, адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграздраўніца», Аб'яднанай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Белаграздраўніца» Беларускага прафесійнага саюза працаўнікоў аграпрамысловага комплексу, філіяла «Санаторый «Рассвет-Любань» ААТ «Белаграздраўніца».
Разыначкай філіяла «Санаторый «Рассвет-Любань» ААТ «Белаграўздніца» з'яўляецца крыніца мінеральнай вады, механізм дзеяння якой абумоўлены яе складаным іённым і мікраэлементным складам і ступенню мінералізацыі. Малая мінералізацыя і невысокая рн дае магчымасць ужывання яе ў вялікіх колькасцях 1.5-2 літра ў суткі, каб аказаць «прамывальны эфект» для органаў мочавыводнай сістэмы без асцярогі пабочных з'яў.
Унікальная прырода, сучасная медыцынская база, уласная крыніца мінеральнай вады, камфортныя і ўтульныя нумары і разнастайнае і смачнае харчаванне прыцягваюць не толькі грамадзян Беларусі, але і гасцей з Расіі, Грузіі, Германіі, Егіпта, Ізраіля, Азербайджана, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Казахстана, Узбекістана, Украіны і іншых. За апошнія 5 гадоў гасцямі санаторыя сталі больш за 35 тысяч чалавек, з іх больш за 5 тысяч - грамадзяне блізкага і далёкага замежжа.
Штогод больш за мільён рублёў укладваецца ва ўдасканаленне і абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы па ўсіх напрамках дзейнасці санаторыя, а таксама ў навучанне і павышэнне кваліфікацыі персаналу. За дасягнутыя поспехі ў справе аховы і ўмацавання здароўя насельніцтва і высокі ўзровень аказання санаторна-курортных паслуг калектыў філіяла "Санаторый "Рассвет-Любань" ААТ "Белаграўздраўніца" ўзнагароджаны Ганаровай граматай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.