Урачыстае адкрыццё загараднага аздараўленчага лагера "Зарніца" ў Брэсцкай вобласці

15-Ліпеня-2024

У Брэсцкай вобласці з 30.06.2024 пачаў сваю дзейнасць новы стацыянарны аздараўленчы лагер «Зарніца» аддзела па адукацыі Драгічынскага райвыканкама на 73 месцы за змену пасля рэканструкцыі былой Бялінскай базавай школы. На яго стварэнне было затрачана больш за 3 мільёны рублёў абласнога бюджэту.

Урачыстае адкрыццё дзяржаўнай выхаваўча-аздараўленчай установы адукацыі “Аздараўленчы лагер “Зарніца” адбылося 10 ліпеня 2024 года. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Папова І.А., намеснік начальніка прадстаўніцтва Брэсцкае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Яцкевіч А.М., першы намеснік Драгічынскага райвыканкама Глінскі С.С., старшыня Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў Нярэд У.І.

Граматамі і падзячнымі лістамі Брэсцкага аблвыканкама і Драгічынскага райвыканкама былі ўзнагароджаны лепшыя работнікі ПМК-8, якія ўдзельнічалі ў рэканструкцыі школы пад аздараўленчы лагер.

 Дырэктару лагера Шварнюк Н.І. быў уручаны сертыфікат на набыццё газонакасілкі.

Урачыстае мерапрыемства працягнулася канцэртным выступам.

Дырэктару лагера кіраўніком Драгічынскай ПМК-8 быў перададзены сімвалічны ключ. І на заканчэнне права перарэзаць чырвоную стужку было прадастаўлена першаму намесніку Драгічынскага райвыканкама Глінскаму С.С., намесніку начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Паповай І.А. і дырэктару лагера Шварнюк Н.І.