Вынікі летняй аздараўленчай кампаніі ў Віцебскай вобласці

16-Кастрычніка-2024

На нарадзе 10 кастрычніка 2024 года падвялі вынікі летняй аздараўленчай кампаніі па Віцебскай вобласці, абмеркавалі планы на 2025 год і ўручылі падзякі. Удзел у нарадзе прынялі: Дзямідаў Дзмітрый Уладзіміравіч - старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, Талай Аляксей Канстанцінавіч - дырэктар мясцовага дабрачыннага фонду А.Талая, Цітова Сняжана Аляксандраўна - начальнік прадстаўніцтва Віцебскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным - намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай і сацыяльнай рабоце РУП "Віцебскэнерга", Мацарскі Кірыл Анатольевіч - дырэктар філіяла "Лукомльская ДРЭС" РУП "Віцебскэнерга".

У Віцебскай вобласці ў перыяд правядзення летняй аздараўленчай кампаніі 2024 года аздароўлена 44670 дзяцей пры плане 44234 дзіцяці. Працэнт выканання плана па аздараўленні дзяцей у летні перыяд склаў 101 працэнт. Ахоп аздараўленнем дзяцей школьнага ўзросту склаў 44,5 працэнта. На гэтыя мэты было зрасходавана каля 8,5 млн. рублёў сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

36 загарадных аздараўленчых лагера функцыянавалі максімальную колькасць змен, на базе стацыянарных лагераў дадаткова адкрываліся чацвёртыя і пятыя змены са знаходжаннем не менш як 9 дзён. За летні перыяд у іх аздароўлена 16681 дзіця. Лагеры з кругласутачным знаходжаннем былі запоўнены на 100 працэнтаў.

У 2024 годзе адкрыты 1 новы аздараўленчы лагер на арандаванай базе УАЗ «АДРОЦ «Ветразь».

На базе агульнаадукацыйных і спартыўных школ вобласці працаваў 701 лагер з дзённым знаходжаннем, у якіх аздаравілася 26038 дзяцей, у тым ліку:

155 лагераў працы і адпачынку, дзе рознымі формамі занятасці былі ахоплены 1390 падлеткаў;

93 спартыўна-аздараўленчыя лагеры, у якіх аздароўлена 8588 спартсменаў.

У лагерах працы і адпачынку рабяты выконвалі работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі, рамонце мэблі, догляду за раслінамі, пашыве спецадзення і інш. Сярэдняя заработная плата складала ад 95 да 500 рублёў.

У лагерах асаблівая ўвага надавалася аздараўленню дзяцей, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне. Рознымі формамі аздараўленчых мерапрыемстваў ахоплена 2077 дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, 499 дзяцей-інвалідаў, 5937 дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў. Для гэтых катэгорый дзяцей са сродкаў мясцовых бюджэтаў выдзелена каля 700 тыс. рублёў на даплату да поўнага кошту пуцёвак.

Даплата за пуцёўкі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту склала ў 2024 годзе 7,4 млн. рублёў.

За плённае супрацоўніцтва і добрасумленную працу ў арганізацыі аздараўлення дзяцей былі ўручаны падзякі прадстаўніцтва Віцебскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва калектывам ДАЛ "Лясное возера" і "Юнацтва".

У нарадзе прыняў удзел Аляксей Талай, які расказаў, што клопат аб маленькіх беларусах з'яўляецца дзяржаўным прыярытэтам. Ён адзначыў, што ў свой час сутыкнуўся з неверагоднай спагадлівасцю суайчыннікаў, якія не пакінулі яго ў бядзе, і цяпер ён таксама стараецца прыкласці максімум намаганняў, каб дапамагчы тым, хто мае ў гэтым патрэбу. Аляксей Канстанцінавіч падзякаваў прадстаўнікам улады і прадпрыемстваў за арганізацыю аздараўлення ў Віцебскай вобласці дзецям з ДНР.

 

У практычнай частцы нарады для ўдзельнікаў была арганізавана экскурсія па аб'ектах электрастанцыі, а таксама наведванне дзіцячага аздараўленчага лагера "Юнацтва" і аздараўленчага комплексу "Сасновы бор".

У час наведвання тэрыторыі дзіцячага лагера намеснік генеральнага дырэктара РУП "Віцебскэнерга" Уладзімір Дзіклаў расказаў аб маштабных работах, выкананых тут у мінулым годзе. Быў завершаны капітальны рамонт спальных карпусоў і будынкаў санітарна-гігіенічнага комплексу, устаноўлена новая пажарная сігналізацыя, арганізаваны футбольнае поле са штучным пакрыццём, трэнажорная пляцоўка, альтанкі, мноства гульнявых зон, добраўпарадкавана тэрыторыя.