- Галоўная
- Навіны
- Агульная інфармацыя
- Адміністрацыйныя працэдуры
- Дзяржаўныя закупкі
- Інвестару
- Дакументы
- Паказчыкі дзейнасці
- Санаторна-курортныя арганізацыі
- Аздараўленчыя арганізацыі
- Стацыянарныя выхаваўча-аздараўленчыя, дзённыя выхаваўча-аздараўленчыя лагеры
- Як атрымаць пуцёўку
- Як дабрацца да здраўніц, размешчаных за мяжой
- Кантакты і час працы
- Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Выхаваўча-аздараўленчыя лагеры Гродзенскай вобласці у перыяд зімовых канікулаў
25-Снежня-202426 снежня 2024 года ў вобласці пачалі работу 211 выхаваўча-аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем на базе ўстаноў адукацыі. Каля 8 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак чакае насычаная праграма, якая ўключае спартыўныя мерапрыемствы, творчыя майстар-класы, гульнявыя праграмы, адукацыйныя заняткі, экскурсіі і паходы ў тэатры, кінатэатры, цэнтр творчасці.
Адрасамі казкі сталі і базы стацыянарных аздараўленчых лагераў.
У аздараўленчым лагеры "Бярозка" ўпраўлення адукацыі Лідскага райвыканкама адкрылася рэзідэнцыя Лідскага Дзеда Мароза. Праграмай сапраўды гатовы здзівіць. Каб дабрацца да Дзеда Мароза, хлопцам прапануюць прайсці займальны квэст і сабраць карту шляху з дапамогай падказак капітана Джэка Вераб'я і капітана Моргана.
Зімовая рэзідэнцыя Ляснога Гаспадара прымае гасцей у дзіцячым аздараўленчым лагеры "Блакітная хваля" аддзела адукацыі Зэльвенскага райвыканкама. Госці рэзідэнцыі не зусім звыклага для навагодніх свят героя памераюцца сіламі з касцюміраванымі ляснымі жыхарамі, патрэніруюцца ў трапнасці, закідваючы снежкамі з паперы казачных персанажаў, ну і, вядома, сустрэнуцца з Дзедам Марозам.
Навагоднія прадстаўленні ў кампаніі казачных герояў чакаюць навучэнцаў школ на базе аздараўленчага лагера "Дружба" ўпраўлення адукацыі Ашмянскага райвыканкама. Акрамя падарожжа з выкананнем заданняў на тэрыторыі лагера, гасцям прапануюць змяніцца з дапамогай аквагрыму і пакаштаваць салодкі пачастунак ад галоўнага зімовага чараўніка. Кульмінацыяй свята па традыцыі будзе карагод ля навагодняй ёлкі.
Зімовыя канікулы стануць незабыўнай падзеяй для дзяцей, падарыўшы ім новыя ўражанні, сяброў і шмат станоўчых эмоцый.