- Галоўная
- Навіны
- Агульная інфармацыя
- Адміністрацыйныя працэдуры
- Дзяржаўныя закупкі
- Інвестару
- Дакументы
- Паказчыкі дзейнасці
- Санаторна-курортныя арганізацыі
- Аздараўленчыя арганізацыі
- Выхаваўча-аздараўленчыя, выхаваўча-аздараўленчыя лагеры
- Як атрымаць пуцёўку
- Як дабрацца да здраўніц, размешчаных за мяжой
- Кантакты і час працы
- Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Акцыя «Нашы дзеці» ў дзіцячым санаторыі «Расінка»
31-Снежня-2024У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" дырэктар рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі, начальнік прадстаўніцтва Віцебскае абласное ўпраўленне Сняжана Цітова, а таксама старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба, генеральны дырэктар ААТ "Белаграздраўніца" Васіль Сянько санаторый «Расінка», размешчаны у Міёрскім раёне Віцебскай вобласці.
Экскурсію па санаторыі правёў дырэктар Юры Баранаў.
Генадзь Балбатоўскі:
- Ужо стала добрай традыцыяй, што напярэдадні Новага года ў краіне праходзіць акцыя «Нашы дзеці». У гэтае асаблівае свята мы хочам павіншаваць усіх дзяцей. У навагоднюю ноч мы ўсё чакаем чараўніцтва, падарункаў і выкананні жаданняў, і не толькі дзеці, але і дарослыя. Жадаю, каб Дзед Мароз прынёс вам мяшок шчасця, радасці, усмешак і, вядома ж, здароўя. Бо здароўе - гэта самае галоўнае, дзеля чаго вы тут знаходзіцеся.
Па добрай традыцыі камандзіры атрадаў уручылі гальштукі гасцям, а затым праспявалі гімн санаторыя "Расінка". Для гасцей падрыхтавалі захапляльную праграму з удзелам Дзеда Мароза, Снягуркі і дзяцей.
Атрадам уручылі салодкія падарункі і пажадалі вясёлых навагодніх свят.