- Галоўная
- Навіны
- Агульная інфармацыя
- Адміністрацыйныя працэдуры
- Дзяржаўныя закупкі
- Інвестару
- Дакументы
- Паказчыкі дзейнасці
- Санаторна-курортныя арганізацыі
- Аздараўленчыя арганізацыі
- Выхаваўча-аздараўленчыя, выхаваўча-аздараўленчыя лагеры
- Як атрымаць пуцёўку
- Як дабрацца да здраўніц, размешчаных за мяжой
- Кантакты і час працы
- Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Месячнік лячэбна-аздараўленчага турызму ў здраўніцах Брэсцкай вобласці
11-Сакавіка-2025Як і ў мінулым годзе, люты аб'яўлены месяцам лячэбна-аздараўленчага і медыцынскага турызму, План мерапрыемстваў якога зацверджаны ў рэспубліцы 28.01.2025 прадстаўнікамі Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства спорту і турызму, Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.
У адпаведнасці з вышэйназваным Планам у санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях вобласці прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя месяцу лячэбна-аздараўленчага турызму, праведзены дні інфармавання ў форме гутарак, сходаў, кансультацый.
Так, у санаторыі "Магістральны" РУП "Баранавіцкае аддзяленне БЧ" 05.02.2025 адпачывальнікаў пракансультаваў дацэнт кафедры эндакрыналогіі - загадчык прафесарскага цэнтра Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта Біладзіт І.К.
У ДУ "Рэспубліканскі санаторый "Белая Вежа" для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў" 24.01.2025 арганізаваны дзень інфармавання па лячэбна-аздараўленчым турызме ў рамках выставы "Дасягненні Камянецкага раёна".
У КУП «ДРАЦ «Світанак» 24.02.2025 для суправаджаючых арганізаваных груп у форме гутаркі арганізаваны дзень інфармавання аб магчымасцях цэнтра па санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні.
У КУП “ДРАЦ “Колас” 19.02.2025 арганізавана сустрэча калектыву з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Васілюком П.М., памочнікам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пачко А.М. і старшынёй Хідрынскага сельскага Савета дэпутатаў Даўжуком І.А., у рамках якой таксама былі асветлены пытанні лячэбна-аздараўленчага турызму.
Санаторый "Надзея" на мерапрыемстве ў рамках абмену вопытам па пытаннях работы з моладдзю і ідэалагічнай рабоце ва УП "Мінскаблгаз" прадставіў прэзентацыйнае відэа аб здраўніцы.
Здраўніцамі вобласці актыўна праводзіцца работа ў СМІ па пытаннях санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення, на пастаяннай аснове праводзіцца інфармацыйна-рэкламная кампанія аб бліжэйшых турыстычных і культурных славутасцях. Адпачывальнікам прапануюцца экскурсійныя маршруты ў ДУ "Мемарыяльны комплекс Брэсцкая крэпасць-герой", Нясвіжскі і Мірскі замкі, Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў, Косаўскі палац Пуслоўскіх, Нацыянальны парк "Белавежская пушча" і іншыя гісторыка-культурныя аб'екты вобласці і рэспублікі.
У ААТ "Брэстаграздравница" праведзены з 1 па 28 лютага "Тур выхаднога дня - аздараўленчы" з прадастаўленнем на бясплатнай аснове медыцынскіх паслуг.
У ДУП «Санаторый Буг» штотыдзень праводзяцца туры выходнага дня для сябраў прафсаюзаў са зніжкай 25%.
У КУП "ДРАЦ "Колас" і КУП "ДРАЦ "Світанак" 26.02.2025 быў праведзены тур-прэзентацыя з мэтай азнаямлення з інфраструктурай і паслугамі здраўніц для прадстаўніка ўрада Тульскай вобласці Расійскай Федэрацыі з удзелам намесніка дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню.
У санаторыі "Чаборок" 10.02.2025 праведзены дзень адчыненых дзвярэй, удзельнікі якога былі азнаёмлены з лячэбна-аздараўленчым патэнцыялам здраўніцы.
У ДУ "Рэспубліканскі санаторый "Ясельда" для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў" 22.02.2025 быў праведзены дзень адчыненых дзвярэй для гасцей г. Пінска і Пінскага раёна.
Ва УП «ААБ Санаторый Сонечны» 17.02.2025 адбылося ўрачыстае адкрыццё Цэнтра эстэтычнай лазернай карэкцыі з удзелам запрошаных гасцей і адпачывальнікаў здраўніцы.
Работа па прасоўванні лячэбна-аздараўленчага турызму будзе прадоўжана ў здраўніцах вобласці.